Ралф Воан-Уільямс, сапр. Ралф Воан Уільямс (; , Даўн-Ампні, графства Глостэршыр, Вялікабрытанія — ) — англійскі кампазітар, дырыжор, музычны крытык, фалькларыст. Адзін з заснавальнікаў новай англійскай кампазітарскай школы («англійскага музычнага адраджэння»).
Біяграфічныя звесткі У 1905—53 галоўны дырыжор музычнага фестывалю «Літ-Хіл», у 1920—28 — Бахаўскага хору. Прафесар (1921) Каралеўскага музычнага каледжа.
Творчасць Шырока выкарыстоўваў англійскі музычны фальклор. Найбольшыя дасягненні — сімфанічныя і харавыя творы, адметныя маштабнасцю, драматызмам, меладычнасцю, майстэрствам аркестроўкі. Сярод твораў: оперы «Х'ю-гуртаўшчык» (1924), «Закаханы Сэр Джон» (1929), «Шлях паломніка» (1951); 3 балеты; араторыі, кантаты; 9 сімфоній (1909—58), 3 Норфалкскія рапсодыі (1906), сюіты, п'есы для сімфанічнага аркестра; Фантазія на тэму Таліса для падвойнага струннага аркестра (1910); канцэрты для розных інструментаў з сімфанічным, малым і струнным аркестрамі; хары з аркестрам і а капэла (у т.л. культавыя) песні; музыка да драматычных спектакляў, радыёпастановак і кінафільмаў. Аўтар тэарэтычных прац, у т.л. «Станаўленне музыкі».
Літаратура Kennedy M. The works of Ralph Vaughan Williams. 2 ed. London, 1980.
Спасылкі
Сайт Таварыства Р. Воан-Вільямса
Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Арганісты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Дырыжоры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Глухія кампазітары
Катэгорыя:Кампазітары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глостэршыры