Франсуа Энглер (; ) — бельгійскі фізік-тэарэтык, які спецыялізуецца ў галіне статыстычнай фізікі, квантавай тэорыі поля, касмалогіі, тэорыі струн і супергравітацыі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2013 год сумесна з Пітэрам Хігсам за адкрыццё базона Хігса.
Біяграфія Нарадзіўся 6 лістапада 1932 года ў Этэрбеке (адзін з раёнаў Бруселя) у яўрэйскай сям’і. Падчас нацысцкай акупацыі Бельгіі, хаваючы сваё яўрэйскае паходжанне, жыў у розных сірочых прытулках і дзіцячых дамах бельгійскіх гарадоў Дзіна, Люстэн, Стумон і Анвуа-Руён, дзе быў вызвалены амерыканскімі войскамі.
У 1955 годзе скончыў франкамоўны Брусельскі свабодны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Інжынер-электрамеханік». Там жа ў 1959 годзе атрымаў ступень PhD ў галіне фізікі. З 1959 па 1961 гады працаваў у Карнельскім універсітэце, спачатку — асістэнтам Роберта Браута, потым — у якасці ад’юнкт-прафесара. Пасля вярнуўся ў Брусельскі ўніверсітэт, дзе атрымаў прафесарскую пасаду. У 1980 годзе сумесна з Робертам Браутам сфармаваў даследчую групу. У 1998 годзе атрымаў пасаду ганаровага прафесара.
З 1984 года з’яўляўся прафесарам каледжа фізікі і астраноміі Тэль-Авіўскага ўніверсітэта. З 2011 года займаў пасаду запрошанага прафесара ў Чэпменскім універсітэце ў Каліфорніі.
Памёр 18 чэрвеня 2026 года
Крыніцы
Спасылкі Механізм Браўта-Энглера-Хігса на рэсурсе Scholarpedia
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Бельгіі Катэгорыя:Постаці бельгійскай фізікі Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Сакураі