Ганна Мартынаўна Базыленка (, в. Арахі, Аршанскі павет, цяпер гарадскі пасёлак Арэхаўск, Аршанскі раён — , Мінск) — беларуская мовазнаўца.

Біяграфія У 1920-я гады ў зборніках Віцебскай маладнякоўскай філіі «Пачатак» і «Світанне», а таксама ў перыядычным друку змяшчала вершы, апавяданні, аднаактовыя п’есы пад сваім прозвішчам і пад псеўданімам Ганна Арахоўская.

Закончыла ў 1931 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1933—1938 гадах працавала ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі, у 1944—1970 гадах старшым выкладчыкам, дацэнтам, у 1949—1955 гадах намеснік дэкана філалагічнага факультэта БДУ.

Памерла года ў Мінску. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска (Паўночныя-1, 45/19/8).

Навуковая дзейнасць Прымала ўдзел у стварэнні «Руска-беларускага слоўніка» 1937 года і «Практычнага беларуска-рускага слоўніка» (рукапіс загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны), абараніла кандыдацкую дысертацыю «Устойлівыя словазлучэнні ў мове твораў Якуба Коласа» (1952), манаграфія даследчыцы «Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў беларускай літаратурнай мове» (1964) да сённяшняга дня не страціла навуковага значэння.

Г. Базыленка — аўтар шэрагу навуковых артыкулаў па праблемах сучаснай беларускай мовы, у тым ліку па пытаннях моўнага майстэрства Якуба Коласа, сааўтар падручніка «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Марфалогія» (1957), першага тома акадэмічнай «Граматыкі беларускай мовы» (1962).

Літаратура Базыленка Ганна Мартынаўна // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 419.

Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Віцебская філія Маладняка