Водар () — агульная назва для шэрага квантавых лікаў, якія характарызуюць тып кварка або лептона.
Існуе шэсць кваркавых водараў, па ліку тыпаў кваркаў: u, d, s, c, b, t. Водар кваркаў захоўваецца ў моцных і электрамагнітных узаемадзеяннях, але не захоўваецца ў слабых узаемадзеяннях.
Для ўсіх найменных водараў кваркаў (дзіўнасць, чароўнасць, хараство і сапраўднасць) правіла наступнае: значэнне водару і электрычны зарад кварка маюць аднолькавы знак. Па гэтаму правілу любы водар, які пераносіцца зараджаным мезонам, мае той жа знак, што і яго зарад.
Лептонныя водары — іншая назва для трох лептонных лікаў: электроннага, мюоннага і тау-лептоннага. Сумарны лептонны лік, наколькі гэта вядома, строга захоўваецца, хоць у многіх пашырэннях Стандартнай мадэлі прадказваецца незахаванне лептоннай колькасці. Флэйварныя (водарныя) лептонныя лікі не захоўваюцца ў асцыляцыях нейтрына.
Паходжанне тэрміна
Тэрмін «водар» упершыню з'явіўся ў кваркавай мадэлі адронаў ў 1970 годзе. Назва для набору квантавых лікаў, звязаных з ізаспінам, гіперзарадам і дзіўнасцю, як сцвярджаецца, была выдумана па дарозе з абеду Мюрэем Гел-Манам і Гаральдам Фрыцшам, падчас іх прыпынку ў кафэ Baskin-Robbins у Пасадэне з рэкламай 31 водару марожанага.
Гл. таксама Пакаленне
Спасылкі http://www.nsu.ru/psj/departments/hep/articles/article.php?name=dictionary
Катэгорыя:Стандартная мадэль Катэгорыя:Квантавыя лікі Катэгорыя:Квантавая хромадынаміка