Падзенне на Юпітэр нябеснага цела ў 2009 годзе адбылося ў ліпені. Яно прывяло да утварэння чорнай плямы ў атмасферы планеты, па памеры параўнальнай з Ціхім акіянам. Гэта другі выпадак, калі стала магчымым назіраць наступствы сутыкнення нябеснага цела з Юпітэрам: першым было падзенне каметы Шумейкераў — Леві ў 1994 годзе.
Адкрыццё
Аўстралійскі астраном-аматар Энтані Уэслі () выявіў сляды падзення 19 ліпеня 2009 г., прыблізна а 13.30 UTC. У сваёй хатняй абсерваторыі ён праводзіў назіранні неба з дапамогай 14,5-цалёвага тэлескопа-рэфлектара, падлучанага да камп'ютара. Спачатку ён прыняў чорную пляма за звычайны палярны шторм, але пасля, калі палепшыліся ўмовы назірання, ён зразумеў, што гэта з'ява хутчэй падобна на сляды сутыкнення. Усвядоміўшы гэта, Энтані Уэслі абвясціў іншых астраномаў, у тым ліку, у Лабараторыі рэактыўнага руху ў Пасадыне.
Вывучэнне
Абсерваторыя Кек і інфрачырвоны тэлескоп НАСА IRTF пацвердзілі наяўнасць плямы. У інфрачырвоным выпраменьванні пляма была яркай, гэта паказвала, што сутыкненне нагрэла вобласць плошчай 190 мільёнаў квадратных кіламетраў у атмасферы Юпітэра каля яго паўднёвага полюса. Дакладныя каардынаты — 305 W, 57 SJupiter pummeled, leaving bruise the size of the Pacific Ocean. University of California, Berkeley press release, July 21 2009.. Навукоўцы таксама заўважылі прыкметы павышанага ўтрымання аміяку ў месцы ўдару, што кажа на карысць таго, што цела было каметай. Плануецца, што вывучэнне месца падзення будзе працягнута рознымі астранамічнымі інструментамі, у прыватнасці, абсерваторыяй КекJupiter adds a feature . Keck Observatory observations, July 21 2009 і новай камерай WFC3 тэлескопа «Хабл».
Гл. таксама
Імпактная падзея
Катэгорыя:Юпітэр (планета)