Баршчэ́ўнік (Heracleum) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых.
Апісанне Двух- або шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым прамастойным галінастым сцяблом вышынёй да 5—6 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, перыстае або двойчыперыстае. Кветкі дробныя, белыя, зеленавата-жоўтыя, ружовыя, у складаных парасоніках. Плод — яйцападобны або адваротнаяйцападобны плоскі віслаплоднік.
Пашырэнне Адрозніваецца каля 70 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя — , нар. назвы баршаўка, бядрыца, баршчМ. Барэйша (1979) і ; каля 10 інтрадукаваных відаў, з якіх найбольш вядомы .
Выкарыстанне Кармавыя, лекавыя, дэкаратыўныя, харчовыя, меданосныя і эфіраалейныя расліны. Сок большасці відаў, асабліва баршчэўніка Сасноўскага выклікае дэрматыты.
Літаратура Баршчэўнік // Бесараб С.В. Заметки фитохимика 2021. БОРЩЕВИК // Хабр — habr.com, 17 сакавіка 2021
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі