Дзявочы вінаград, дзікі вінаград (Parthenocissus) — род кветкавых раслін сямейства .

Апісанне Дрэвавыя лістападныя, рэдка шматтадовазялёныя ліяны з лазячымі сцябламі. Лісце зубчастае, цёмна-зялёнае, на доўгіх чаранках, увосень набывае пурпуровы колер. Кветкі дробныя, зеленаватыя, двухполыя або толькі мужчынскія, з недаразвітай завяззю, сабраныя ў паўпарасоніхі ці шчыткі. Плод — дробная шарападобная цёмна-шызая ягада.

Пашырэнне Адрозніваецца 15 відаў. Пашыраны ва ўмераных паясах Паўночнай Амерыкі, ва Усходняй Азіі і на Гімалаях. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны 3 віды: , , .

Асаблівасці біялогіі Размнажаюцца атожылкамі, чаранкамі, насеннем.

Выкарыстанне Дэкаратыўныя расліны. Вырошчваюцца для ўпрыгожання балконаў і фасадаў будынкаў, альтанак.

Літаратура

Спасылкі

Genus: Parthenocissus Planch. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) Parthenocissus // The Plant List

Катэгорыя:Вінаградавыя