Маду́рская мова (саманазва Basa Mathura) — аўстранезійская мова, родная мова мадурцаў. Распаўсюджана галоўным чынам у Інданезіі. Агульная колькасць носьбітаў (2007 г.) - каля 15 млн. чал.

Асаблівасці Мадурская мова прадстаўлена 6 буйнымі дыялектамі. Для ўсіх іх характэрны багатая лексічная запазычаннасць з яванскай мовы і вялікая колькасць глухіх зычных.

Пісьменнасць У мінулым мадурцы карысталіся яванскай пісьменнасцю, радзей — арабскай. У наш час найбольш распаўсюджана лацінка.

Спасылкі

Madurese (Madhura / Basa Mathura / بَهاسَ مَدورا)

Катэгорыя:Аўстранезійскія мовы Катэгорыя:Мовы Інданезіі