Эвіта: Эві́та — ласкава-памяншальнае ад Эва. Эва Перон — першая лэдзі Аргенціны ў перыяд з 1946 года і да сваёй смерці ў 1952 годзе. «Эвіта» — мюзікл 1978 года, напісаны Эндру Лойдам-Уэберам і Цімам Райсам, які апавядае пра жыццё Эвы Перон. «Эвіта» — фільм Алана Паркера (1996) з Мадонай і Антоніа Бандэрасам у галоўных ролях, зняты па аднайменным мюзіклу Эндру Лойда-Уэбера і Ціма Райса. «Эвіта: Не плач па мне Аргенціна» — фільм Дж. Карласа Десанцо (1996) з Эстэр Горыс і Віктарам Лапласа ў галоўных ролях. Біяграфічная меладрама пра жыццё Эвы Перон.