«Голас Амерыкі» (, скар. VOA) — радыёстанцыя са штаб-кватэрай у горадзе Вашынгтоне (Злучаныя Штаты Амерыкі), якая вяшчае на англійскай і 45 іншых мовах. Аснову эфіру «Голасу Амерыкі» складаюць навінавыя, інфармацыйныя і культурныя праграмы.

Гісторыя Радыёстанцыя «Голас Амерыкі» ўпершыню выйшла ў эфір 24 лютага 1942 года. «Мы будзем гаварыць аб Амерыцы і вайне, навіны могуць быць добрымі або дрэннымі — мы будзем паведамляць вам праўду», — такімі словамі радыёстанцыя пачала вяшчанне. «Голас Амерыкі» ствараўся ў процівагу гебельсаўскай прапагандысцкай машыне.

Мовы Голас Амерыкі на гэты момант вяшчае на 45 мовах (на мовах, пазначаных *, вядзецца таксама тэлевізійная трансляцыя): Азербайджанская мова* Албанская мова* Амхарская мова Англійская мова*(у тым ліку на спрошчанай англійскай) Армянская мова* Бенгальская мова* Бірманская мова Баснійская мова* В’етнамская мова Грэчаская мова* Грузінская мова Дары* Інданезійская мова* Іспанская мова* Кантонскі дыялект* Кіньяруанда Кірундзі Кітайская мова* Карэйская мова Крэольская мова Курдская мова Кхмерская мова Лаоская мова Македонская мова* Ндэбеле Арома Персідская мова* Партугальская мова Пушту* Руская мова* Сербская мова* Самалійская мова Суахілі Тайская мова Тыбецкая мова* Тыгрынья Турэцкая мова* Узбекская мова* Украінская мова* Урду* Французская мова* Хаўса Хіндзі* Харвацкая мова* Шона Колькасць моў вяшчання і колькасць гадзін вяшчання на кожнай мове вагаюцца ў залежнасці ад прыярытэтаў урада Злучаных Штатаў і сітуацыі ў свеце. У 2001 годзе ў адпаведнасці з інфармацыйным бюлетэнем Міжнароднага бюро па тэлерадыёвяшчанні (IBB) «Голас Амерыкі» трансляваўся на 53 мовах, у тым ліку 12 па тэлебачанніInternational Broadcasting Board (IBB) Fact Sheet, Voice of America , 1942—2002 ; The World’s Source for News . Напрыклад, у ліпені 2007 «Голас Амерыкі» дадаў 30 хвілін штодзённага вяшчання па самалійскім радыё.VOA Press Release, VOA Expands Broadcasts to Somalia

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Міжнародныя радыёстанцыі Катэгорыя:Радыёстанцыі ЗША Катэгорыя:Радыёстанцыі на англійскай мове Катэгорыя:Радыёстанцыі на рускай мове Катэгорыя:Радыёстанцыі на французскай мове