Карась (Carassius) — род прэснаводных рыб сямейства карпавых.
Апісанне Даўжыня да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, спіна цёмна-карычневая, бакі залацістыя. Палавая спеласць у 2-5 гадоў. Для карася сярэбранага ўласцівы гінагенез. Нераст парцыённы. Кормяцца бентасам, планктонам, воднай расліннасцю, дэтрытам. Зімуюць на дне вадаёмаў, у муле.
Пашырэнне Выдзяляецца 2 віды: , і , які бывае 2 падвідаў.
Жывуць карасі ў азёрах, рэках, сажалках. Карась залаты пашыраны ў Еўразіі. Ад падвіда карася сярэбранага паходзіць акварыумная , што жыве ў Кітаі; падвід пашыраны ад басейна Амура да Заходняй Еўропы. На Беларусь карась сярэбраны завезены ў 1948 годзе.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Карпавыя