Радыёстанцыя «Беларусь» — структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
На кароткіх хвалях радыёстанцыя гучыць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. Спачатку перадачы былі толькі на беларускай мове. У сакавіку 1985 года служба пачала трансляцыю перадач нямецкая служба. У 1998 годзе радыёстанцыя пачала вяшчанне на рускай і англійскай мовах. З 2006 года вяшчае на польскай мове.
У праграмах радыёстанцыі выпускі навін і інфармацыйна-аналітычныя выпускі, радыёсустрэчы, перадачы пра гісторыю, культуру, духоўныя каштоўнасці беларускага народа. Прыярытэтны кірунак музычнай палітыкі — папулярызацыя лепшых узораў народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі.
Вяшчанне радыёстанцыі «Беларусь» ажыццяўляецца штодзённа на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама (з 2005) у Інтэрнэце. Радыёстанцыя выкарыстоўвае таксама FM-перадатчыкі і частоты: Брэст — 96.4 МГц Гродна — 96.9 МГц Свіслач — 100.8 МГц Геранёны — 99.9 МГц Браслаў — 106.6 МГц Мядзел — 102.0 МГц
Дырэктар — Навум Якаўлевіч Гальпяровіч.
Міжнародны эфір Радыё Беларусь працуе на шэрагу замежных моў з 1985 г. У 2020-х гг. міжнародны эфір складаюць 3 станцыі, якія вяшчаюць праз інтэрнэт, мабільныя прыкладанні і спадарожнікавую сувязь.
Прыкладанне «Międzynarodowe Radio Białoruś» і адпаведны стрым на сайце радыёстанцыі, практычна поўнасцю вядзецца на польскай мове з удзелам польскамоўных беларускіх журналістаў і іншых спецыялістаў, здольных свабодна размаўляць па-польску, і з палякамі, падтрымліваючымі дзяржаўную палітыку Беларусі, сярод якіх палітычны уцекач Томаш Шміт. Часткова эфір могуць запаўняць песні на беларускай мове, і інтэрв'ю з дзяржаўнымі і палітычнымі дзеячамі РБ у перакладзе на полькую мову. Значная частка эфіру прысвечана палітычным пытанням, дзе пануюць ідэі эўраскептызму, мягкай падтрымкі палітыкі Пуціна і Лукашэнкі, крытыка украінскага нацыяналізму з адсылкай да этнічных чыстак палякаў Украіны падчас Другой сусветнай вайны. Таксама на польскай мове робяцца экскурсы ў гісторыю і краязнаўства Беларусі і перадаюцца песні на польскай і беларускай мовахРадыё Беларусі новае і вельмі старое.
Іншы канал дзейнічае як прыкладанне «Международное радио "Беларусь"» і другую стрымінгавую дарожку сайта станцыіі вядзе эфір на рускай мове для жыхароў Літвы і Латвіі з 2026 гРадио "Беларусь" запускает новые проекты о взаимоотношениях Беларуси с Польшей и странами Балтии. Значная частка эфіру гэтага падраздзялення прысвечана папулярызацыі некаторых ідэй «рускага свету», але з некаторымі агаворкамі на карысць абароны нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, літоўцаў і латышоў, падтрымкі палітыкі Расіі і Беларусі і жорсткай крытыцы палітыкі краін Еўропы; часткова ідзе папулярызацыя эканомікі і культуры Беларусі і даюцца практычныя парады для паўсядзённага жыцця ў Літве ці Латвіі. Пры гэтым эфір для Латвіі трапляе на частату 107,7 MHz пасля адключэння мясцовай станцыі «Latvijas Radio 4»Почему в Латвии можно поймать радио из Беларуси - объяснение специалистов.
На стрымінгавай дарожцы для спадарожнікавага вяшчання ідуць навіны і адмысловыя перадачы на тэмы эканомікі і культуры Беларусі на наступных мовах: руская (13:00-15:00, 4:00-8:00), англійская (15:00-18:00, 20:00-21:00, 0:00-2:00, 3:00-4:00 (паўтор)), беларуская (18:00-20:00), нямецкая (21:00-23:00), іспанская (23:00-23:20, 2:00-2:20 (паўтор)), французская (23:20-23:40, 2:20-2:40 (паўтор)), арабская (23:40-0:00, перадача «Знаёмцеся: Беларусь!»), кітайская (2:40-3:00, перадача «Ваш сябар — Беларусь»)Расписание спутникового вещания // Радио Беларусь.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная старонка Увага! Гаворыць Мінск — Мінск: Усебеларускі радыёкамітэт пры СНК БССР, 1934 — 75 с. (фота асобных старонак даступна тут)
Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі Катэгорыя:Радыёстанцыі на беларускай мове Катэгорыя:Радыёстанцыі на рускай мове Катэгорыя:Радыёстанцыі на польскай мове Катэгорыя:Радыёстанцыі на англійскай мове Катэгорыя:Радыёстанцыі на нямецкай мове Катэгорыя:Міжнародныя радыёстанцыі