— самая паўднёвая прэфектура Японіі, якая складаецца з сотняў малых астравоў, якія ўтвараюць архіпелаг Рукю працягласцю больш за 1000 км.
Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Наха.
Спрэчная тэрыторыя паміж Кітаем і Японіяй — астравы Сэнкаку (астравы Дзяаюй) — таксама лічыцца часткай прэфектуры Акінава.
Гісторыя З 14 стагоддзя на тэрыторыі прэфектуры Акінава існавала дзяржава Рукю. Кіраўнік яе меў тытул вана і лічыўся васалам кітайскага імператара. У 1609 годзе гэта дзяржава была заваявана самураямі роду Сімадзу з паўднёваяпонскага ўдзела Сацума. Заваёўнікі захавалі фармальную незалежнасць жыхароў Рукю, але пасадзілі ў сталіцы дзяржавы свайго намесніка-наглядчыка. З тых часоў Рукю знаходзілася ў падвойнай васальнай залежнасці ад Кітая і ЯпонііМэдзаки Сигэкадзу, Такара Кураёси. Префектура Окинава. История // Энциклопедия Ниппоника: в 26 тт. 2-е издание. — Токио: Сёгакукан, 1994—1997..
У 1872 годзе японскі ўрад у аднабаковым парадку пераназваў дзяржава Рукю ў аўтаномны ўдзел Рукю-хан, а ў 1879 годзе канчаткова анексаваў яго, утварыўшы прэфектуру Акінава. Да 1912 года японцы пакінулі ў прэфектуры старую сістэму кіравання, падаткаў і гаспадарання. Адсутнасць мадэрнізацыі прывяла да хранічнага сацыяльна-эканамічнага адставання прэфектуры ад рэгіёнаў Цэнтральнай Японіі. Значная частка насельніцтва пакінула радзіму ў пошуках заробку, пераехаўшы на японскія астравы Хонсю і Кюсю ці амерыканскія Гаваі.
Акінава моцна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Падчас бітвы за Акінаву ў 1945 годзе паміж войскамі Японіі і ЗША загінулі сотні тысяч мірных жыхароў. Колькасць ахвяр была вялікай з-за патрабавання японскага ўрада і ваенных не здавацца ў палон. Пасля вайны Акінава знаходзілася ў зоне амерыканскай акупацыі. Нягледзячы на аднаўленне незалежнасці Японіі ў красавіку 1952 года, астравы Рукю засталіся пад кантролем ЗША. Амерыканцы выношвалі планы аднаўлення на іх месцы дзяржавы, аднак пад ціскам грамадскасці і палітычнай мэтазгоднасці вярнулі Акінаву японскаму боку.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У прэфектуры Акінава размешчана 11 гарадоў і 4 павета (11 пасёлкаў і 19 сёлаў).
Гарады Спіс гарадоў прэфектуры: Гінаван; Ісігакі; Ітаман; Міякадзіма; Нага; Нандзё; Наха; Акінава; Тамігусуку; Урасоэ; Урума.
Паветы Пасёлкі і сёлы паводле паветаў: Кунігамі; Гінадза; Іэ; Кін; Кунігамі; Матобу; Накідзін; Огімі; Анна; Хігасі; Міяка; Тарама; Накагамі; Іамітан; Кадэна; Кітанакагусуку; Накагусуку; Нісіхара; Цятан; Яэяма; Іанагуні; Такетомі; Сімадзіры; Агуні; Дзамамі; Ідзена; Іанабару; Іхея; Кітадайто; Кумедзіма; Мінамідайто; Такасікі; Танакі; Хаэбару; Яэсэ.
Сімволіка Эмблема прэфектуры была апублікавана 15 мая 1972 года. Яна ўяўляе сабой стылізаваную літару «O». Сцяг зацвердзілі 13 кастрычніка 1972 года.
Кветкай прэфектуры абралі эрытрыну стракатую, дрэвам — хвою лючускую, птушкай — акінаўскага дзятла, а рыбай — pterocaesio digramma.
Гл. таксама Рух за незалежнасць Акінавы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Кюсю (рэгіён) Катэгорыя:Астравы Рукю