— дзеючы стратавулкан, размешчаны на аднайменным востраве каля Кюсю ў японскай прэфектуры Кагосіма. Да 1914 года Сакурадзіма была асобным востравам, але ў выніку вывяржэння яна была злучана патокамі лавы з паўвостравам Осумі.

Вышыня вулкана — 1117 метраў, а плошча — каля 77 км². У Сакурадзімы тры вяршыні: паўночны пік , цэнтральны і паўднёвы .

Апошняе вывяржэнне вулкана адбылося ў сакавіку 2009 года.

Спасылкі Volcano Live Даследчы цэнтр вулкана Відэа вывяржэння вулкана ў 2009 годзе

Катэгорыя:Вулканы Японіі Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Вывяржэнні вулканаў