Гусь сво́йская — прыручаная форма вадаплаўных птушак, якія паходзяць ад і ад , з якімі ўтварае агульныя віды. Як правіла, свойскія гусі няздольныя да палёту.

Свойская гусь большая за дзікую і часцей белага колеру, чым шэрага. Прыручаная ў глыбокай старажытнасці; разводзіцца дзеля мяса, тлушчу, пяра і гусінай печані. Свойскія гусі нясуць у год 15-30 яек, з якіх пад гуску ў хатніх умовах падкладаюць 10-14 яек. Праз 28-30 дзён вылупляюцца гусяняты.

Паходжанне

Свойскія гусі вядуць сваё паходжанне ад дзікай , пашыранай у Еўразіі, выяўляючы з ёй вялікае вонкавае і анатамічнае падабенства. Продкам свойскай гусі і вытворных ад яе з’яўляецца Усходняй Азіі. Маюцца таксама асобныя звесткі і здагадкі, што ва ўтварэнні некаторых парод свойскіх гусей маглі ўдзельнічаць іншыя дзікія прадстаўнікі гусепадобных — , . У выпадку пароды пскоўскіх лысых гусей, а таксама , і нават .

Прынята лічыць, што развядзенне гусі пачалося каля 5 тысяч гадоў таму ў Старажытным Егіпце, але больш абгрунтаванае меркаванне, што гусь прыручаная ў выніку цэлай серыі спробаў на працягу больш доўгага часу ў розных краінах.

Знешні выгляд З іншых свойскіх птушак гусі вызначаюцца інтэнсіўным ростам, высакаякасным мясам, скараспеласцю. Тулава гусі лодкападобнае, з доўгай шыяй (17 — 18 пазванкоў). Над дзюбай у некаторых парод (напрыклад: кітайскай, халмагорскай) ёсць касцяны выраст (гуз). Апярэнне белае і шэрае рознага адцення: дзюба і плюсны аранжавыя. У прамысловых гаспадарках гусь свойскую гадуюць 3 — 4 гады, у племянных — да 5 гадоў. Гуска нясецца 4 — 5 месяцаў, дае ў сярэднім 25 — 30 і больш яек; у прамысловых гаспадарках яйцаноскасць 50 — 80 яек і больш за год. Жывая маса дарослых гусакоў 5 — 8, гусак 4 — 7 кг.

Развядзенне

Асноўныя правілы гусегадоўлі зводзяцца да стараннага адбору ​​для маткавага статка, выбракоўкі ў верасні-лістападзе і канчатку фармавання статкаў і гнёздаў да снежняСельскохозяйственный словарь-справочник. — Москва — Ленинград : Государстенное издательство колхозной и совхозной литературы «Сельхозгиз». Главный редактор: А. И. Гайстер. 1934.. Змяшчаць разам варта не больш за 25 гусей, аб’ядноўваючы тых, што выраслі разам; на маладога гусака даваць не больш за 3 і на старога не больш за 4 гускі. Зімовае кармленне звесці да грубых і сакавітых кормаў з мінімальным выдаткам збожжа. Пры пашавым утрыманні на 1 га можна вырошчваць 25-40 гусей. У буйных гаспадарках са статкам у некалькі тысяч галоў пры пашавым утрыманні патрабуецца падкормка збожжам (25-40 г на галаву). Неабходна выконваць асноўныя правілы санітарнага ўтрымання — чысты і сухі подсціл, свежае паветра, адсутнасць волкасці ў памяшканні і гэтак далей.

Пароды гусей Утварэнне розных парод гусей праходзіла галоўным чынам у Еўропе. Спачатку галоўнай мэтай з’яўлялася павелічэнне памераў гусі. Ужо 150 гадоў таму свойскія гусі дасягалі 8 кг вагі. Пазней у поле зроку ўсё больш трапляла такая якасць, як здольнасць да павялічанага размнажэння.

У ранейшы час гусі разводзіліся таксама дзеля гусіных баёў, і вядомыя ўжывальныя для гэтага байцовыя пароды гусей.

У Беларусі гадуюць пераважна гусь рэйнскай пароды, у XIX — пачатку XX стагоддзя былі папулярнымі літоўскія пароды: «чародныя» (pulkinės) і «курыныя» (vištinės).

У кулінарыі

, і іншыя органы, , і выкарыстоўваюцца ў кулінарыі ў розных кухнях. Спосабы прыгатавання ўключаюць запяканне, , , прыгатаванне на пары, , і . Да страў адносяць смажаніну, зажарку, супы, рагу, кары, каўбасы, фарш, пельмені.

У многіх кулінарных традыцыях  — гэта святочная страва, рэцэпты якой існавалі на працягу стагоддзяў.

Крыніцы

Літаратура Пароды гусей

Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі

Катэгорыя:Гусі Катэгорыя:Птушкагадоўля