14-я грэнадзёрская дывізія Вафен-СС «Галічына» — вайсковае фарміраванне ў складзе войск Вафен-СС, якое існавала з 1943 па 1945 год, была сфармавана з украінцаў. Мела афіцыйныя назвы: з красавіка 1943 — CC-валанцёрская стралковая дывізія «Галічына» , з ліпеня 1944 — 14-я валанцёрская грэнадзёрская дывізія СС «Галічына» (галіцыйская № 1) , з 27 жніўня 1944 — 14-я вафен-грэнадзёрская дывізія СС «Галічына» (1-я галіцыйская) , з 15 студзеня 1945 — 14-я вафен-грэнадзёрская дывізія СС «Галічына» (1-я украінская) , з 24 красавіка 1945 — 1-я украінская дывізія Украінской Нацыянальной Арміі /
Перадгісторыя У чэрвені-ліпені 1941 года АУН(б) і АУН(м) прапаноўвалі ўладам Германіі стварыць узброеныя сілы ўкраінскай дзяржавы, «якія б разам з Вермахтам і яго кіраўніком Адольфам Гітлерам усталёўвалі б новы парадак на прасторах Еўропы». АУН(б) нават пачалі фарміраванне частак УНРА (украінская нацыянальная рэвалюцыйная армія), асновай для якой павінный былі стаць сфарміраваныя Абверам яшчэ ў пачатку 1941 года батальёны Роланд і Нахцігаль. Але прапановы былі асташлены без увагі, а пачаўшыя фарміраванне атрады ўкраінцаў былі выкарыстаны для папаўнення паліцэйскіх фарміраванняў і аператыўных каманд СС на тэрыторыі Генерал-губернатарства Галічына і рэйхскамісарыята Украіна.
У сярэдзіне вясны 1942 года партызанскі рух на Украіне актывізаваўся і пачаў наносіць значную шкоду германскай акупацыйнай адміністрацыі. Спроба сфармаваць Украінскую вызвольную армію з ваенапалонных чырвонаармейцаў і камандзіраў РСЧА з ліку украінцаў правалілася: пры першай магчымасці яны самі рабіліся партызанамі. У той жа час сфарміраваны з украінцаў 201-ы батальён паліцыі, які дзейнічаў з красавіка 1942 года на тэрыторыі акругі Беларусь рэйхскамісарыята Остланд, зарэкамендаваў сябе з самага лепшага боку. Дырэктыва ОКВ № 40 ад 18 жніўня 1942 года, больш вядомая як «антыпартызанская», дазваляла больш шырока выкарыстоўваць невялікія ўзброеныя фарміраванні для барацьбы з партызанамі. Паразы на франтах узімку 1942—1943 гг., недахоп прызыўнікоў у самой Германіі і пашырэнне па ўсёй Еўропе партызанскага руху адраджаюць ідэі аб выкарыстанні ўнутранага антыбальшавіцкага патэнцыяла акупаваных тэрыторый СССР. Рэйхсміністар акупаванай Усходняй вобласці Альфрэд Розэнберг і частка галоўнакамандавання Вермахта прасоўвае ідэю аб выкарыстанні славян ў барацьбе з бальшавізмам. Лаяльнасць украінскага насельніцтва Галічыны і пратэкцыя чыноў з СС сталі значнымі аргументамі ў выкарыстанні значных мас украінцаў пад сцягам СС. Для астатніх украінцаў планавалася стварыць Украінскую вызвольную армію (Українське Визвольне Війско, УВВ) — аналаг Рускай вызваленчай арміі.
Украінская дывізія была не першай дывізіяй войск СС, сфарміраванай па за межамі Германіі. Ужо ў 1940 годзе для папаўнення войск СС патрабавалася каля 18 тыс. чалавек штогод. Але па патрабаванню Вермахта, СС маглі атрымліваць толькі 2 % ад колькасці прызыўнікоў, г.зн. каля 12 тыс. чалавек. Рэйхсфюрэр СС Генрых Гімлер і камандаванне войск СС вырашыла кампенсаваць недахоп людзейшляхам фарміравання замежных вайсковых адзінак. Першымі замежнікамі пры войсках СС сталі фольксдойчэ Пратэктарата Багемія і Маравія, якія фармальна не маглі быць прызваныя ў Вермахт.
Першыя замежныя часткі войск СС былі створаны летам 1940 года пасля загада Гітлера аб пашырэнні войск СС. Першымі былі сфармаваны палкі «Вестлянд» з жыхароў акупаваных краін Бенелюкса і «Нордлянд» з жыхароў акупаваных Даніі і Нарвегіі. У снежні 1940 года абодва палкі былі ўключаны ў склад 5-й танкавай дывізіі СС «Вікінг.» 7-я валанцёрская дывізія СС «Прынц Ойген» была сфармавана з фольксдойчэ Венгрыі, Румыніі, Харватыі і Сербіі ў 1942 годзе. У пачатку 1943 года пачала фарміравацца першая дывізія СС, якая складалася з славян — 13-я горная дывізія СС «Ханджар» (1-я харвацкая). У гэтым шэрагу стаяла і 14-я галіцыйская дывізія СС, пачаўшая сваё фармаванне ўвесну 1943 года.
Фармаванне У пачатку сакавіка 1943 года ў газетах дыстрыкта Галічына публікуецца «Маніфест да баяздольнай моладзі Галічыны» губернатара акругі Галічына Ота Вехтэра, у якім адзначалася адданая служба «ў славу рэйха» галіцыйскіх украінцаў і іх неаднаразовыя запыты к фюрэру аб удзеле ва ўзброеннай барацьбе, — і фюрэр, улічваючы ўсе поспехі галічан, дазволіў фарміраванне стралковай дывізіі СС «Галічына» (ням. SS-Schützendivision «Galizien»). Для каардынацыі садзейнічання фарміраванню дывізіі па дамове між губернатарам дыстрыкта «Галічына» і галавой Украінскага цэнтральнага камітэта ў Кракаве, бургамістрам Львова было створана Ваеннае ўпраўленне (ВУ) дывізіі.
15 красавіка адбылося першае паседжанне ВУ, на якім была вызначана яго структура: Уладзімір Кубіёвіч — старшыня, Восіп Наўроцкі — старшыня канцылярыі, Міхал Хронаўят — прызыўны аддзе, Любамір Макарушка — камандны склад, Сцяпан Валынец — аддзел прапаганды, Міхал Кушнір — аддзел адукацыі, Іван Рудніцкі — метадычны аддзел, Андрэй Палы — рэферэнт дапамогі сем’ям, Уладзімір Белазор — медыцынскі аддзел, айцец Васіль Лаба — галоўны вайсковы капелан, Юры Крахмалюк — ваенна-гістарычны аддзел, Зянон Зялёны — аддзел па рабоце з моладдзю.
Праз некаторы час губернатар дыстрыкта О. Вехтэр замяняе Кубіёвіча на галіцкага фольксдойчэ палкоўніка вермахта А. Бізанца, а ганаровым старшынёй ВУ прызначае былога генерала арміі УНР Віктара Курмановіча. Старшыня карцылярыі ВУ Восіп Наўроцкі стаў фактычна ланцужком між ВУ і УЦК.
28 красавіка 1943 года ў Львове ў будынку адміністрацыі дыстрыкта «Галічына» адбылася ўрачыстая цырымонія абвяшчэння акта аб стварэнні дывізіі, у цырымоніі прымалі ўдзел прадстаўнікі германскай акупацыйнай улады, НСДАП, вермахта, духавенства, прадстаўнікі УЦК і іншыя. На гэтай цырымоніі сябрам ВУ ўручылі граматы, якія падцвярджалі іх паўнамоцтвы, што ніякім чынам не паўплывала на фарміраванне чыста германскага органа пад кіраўніцтвам гауптштурмфюрэра СС Шульцэ па набору ў шэрагі войск СС — які, па сутнасці, маў больш паўнамоцтваў, чым ВУ.
Па стану на 3 чэрвеня 1943 года ў дывізію запісалася каля 80 тыс. дабравольцаў, з якіх было прынята 53 тыс. чалавек, з іх 13 тыс. былі залічаны адразу. У склад дывізіі таксама дазвалялася набіраць валанцёраў-украінцаў з іншых германскіх фарміраванняў — так, у яе склад увайшлі байцы 201-га батальёна паліцыі, а яго камандзір — Яўген Пабігушчы, пасля абучэння, узначаліў адзін з батальёнаў дывізіі. 18 ліпеня 1943 года ў трэніровачны лагер войск СС у Дэмбіцэ быў адпраўлены набор для фарміравання 4-8 валанцёрскіх палкоў войск СС і 204-га ахоўнага батальёна паліцыі.
30 ліпеня 1943 года выдаецца загад начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення СС аб фарміраванні валанцёрскай дывізіі СС «Галічына» (ням. SS Freiwilligen — Division «Galizien»). Хутка прызываюцца яшчэ каля 13 тыс. добраахвотнікаў для навучання, камандны склад украінцаў накіроўваецца нарозныя курсы ў Германію. Як і баснійская мусульманская дывізія СС «Ханджар», якая мала ў сваім складзе імамаў, дывізія «Галічына» мала ў сваім складзе ваенных грэкакаталіцкіх (уніяцкіх) капеланаў, якімі кіраваў айцец Васіль Лаба.
Навучанне 4 — 8-ы валанцёрскія палкі СС праходзілі навучанне разам з практыкай — частка з іх была размешчана ў раёне Беластока і Гдыні, частка ва ўсходняй і паўднёвай Францыі, шэраг фармаванняў «праходзілі практыку» ў Югаславіі. Паколькі дывізія першапачаткова фармавалася як паліцэйская, асноўны дасланы нямецкі афіцэрскі склад (каля 600 чалавек) паходзіліз паліцэйскіх фармаванняў СС і СД. Адзіным выхадзам з Вермахта быў начальнік штаба Вольф-Дытрых Хейке (ням. Wolf-Dietrich Heike). Асноўным цэнтрам падрыхтоўкі галіцкіх валанцёраў стаў трэніровачны лагер СС у Гейдлягеры/Дэмбіцэ. Абсалютная большасць валанцёраў другога набора — які фармаваў уласна дывізію — паходзіла з бедных сялянскіх сямей. Адзін з штабных афіцэраў-немцаў у сваіх успамінах пісаў, што дысцыпліна ў валанцёраў была далёкай ад нямецкага разумення — першапачаткова дывізія была падобнай на натоўп, а не на вайсковае фармаванне. 20 лістапада 1943 года прыбыў новы камандзір — оберфюрар СС Фрыц Фрайтаг, які кіраваў да гэтага 4-й паліцэйскай грэнадзёрскай дывізіяй СС, які здолеў жорсткімі мерамі палепшыць сітуацыю ў дывізіі. Дывізія мала зашмат шэраговага складу, і мала недахоп малодшых і сярэдніх камандзіраў. З мэтай паляпшэння сітуацыі быў арганізаваны шэраг курсаў для байцоў дывізіі — як немцаў, так і галічан. На пачатак 1944 года колькасць навучэнцаў у Гейдлагеры (разам з 204 батальёнам) налічвала каля 12 тыс. чалавек.
Сапраўднае баявое навучанне дывізія пачала толькі ўвесну 1944 года, калі дывізія была накіравана з трэніровачны лагер СС у Нойхамер, Сілезія (ням. SS-Übungsplatz Neuhammer). У траўні таго ж года яе асабіста праінспектаваў Гімлер, упершыню звярнуўшыся да байцоў дывізіі не як да галічан, а як да ўкраінцаў, і заклікаў іх на барацьбу з «жыда-бальшавісцкай навалай». 3 чэрвеня дывізія ўсім складам прымае ўдзел у манёўрах з баявой стральбою. Дывізіі быў нададзены № 14, а тром яе грэнадзёрскім палкам — 29, 30 і 31. Для папаўнення будучых страт пачаў фарміравацца вучэбны полк дывізіі.
Броды З 25 чэрвеня 1944 года дывізія перакідваецца пад Броды ў падпарадкаванне 13-га армейскага корпуса, дзе яна заняла другую лінію абароны, якая знаходзілася ў 20 км ад лініі фронта. На 30-га чэрвеня 1944 года дывізія налічвала 15 299 салдат і афіцэраў. 13 ліпеня 38-я і 60-я арміі 1-га Украінскага фронта пачалі наступленне ў рамках Львоўска-Сандамірскай наступальнай аперацыі. Раніцай 15 ліпеня часткі дывізіі прынялі ўдзел у контрудары супраць савецкіх войскаў, але ўдары Чырвонай арміі разбілі дывізіі і контрудар на канец дня спыніўся.
Да 18 ліпеня бродаўскі кацёл зачыніўся. 20 ліпеня на кавалку фронта, які абараняла дывізія, здарылася некаалькі прарываў, пасля чаго камандзір дывізіі Фрайтаг прыняў рашэнне скласці з сябе свае паўнамоцтвы. Дывізія перайшла пад кіраўніцтва генерал-маёра Фрыца Ліндэмана. 22 ліпеня з катла здолела вырвацца не больш за 500 салдат і афіцэраў. У месце збору дывізіі да іх далучылася яшчэ каля 1200 не быўшых у акружэнні салдат і афіцэраў дапаможных фармаванняў дывізіі. Яшчэ нязначная колькасць здолела выйсці разам і іншымі часткамі.
Паўторнае фармаванне Паўторнае фарміраванне пачалося з пераводам ў жніўні 1944 года на палігон Нойхамер, дзе знаходзіўся запасны полк дывізіі, які налічваў каля 7 тыс. чалавек на пачатак ліпеня 1944 года. У ліпені ад 1000 да 1300 байцоў было перададзена ў 5-ю дывізію СС «Вікінг» (з іх жывымі ў дывізію «Галічына» ў лістападзе 1944 года вернуцца каля 350 чалавек). Для папаўнення страт нямецкіх камандных кадраў у дывізію прыбыло каля 1 тыс. малодшых і сярэдніх камандзіраў. На 20 верасня 1944 года дывіія налічвала 12 901 салдат і афіцэраў.
Славацкае паўстанне 28 верасня 1944 года баяздольныя часткі дывізіі былі перакінуты для падаўлення Славацкага паўстання. К сярэдзіне кастрычніка 1944 года туды былі перакінуты ўсе баяздольныя часткі дывізіі, якія дзейнічалі ў складзе баявых груп Вітэмана (KG Wittenmayer) і Вільднэра (KG Wittenmayer). Часткі дывізіі дзейнічалі разам з брыгадай Дырлевагена (якая некаторы час была падпарадкавана дывізіі) і атрадам Усходняга легіёна СС. 17 кастрычніка 1944 года Гімлер змяніў назву дывізіі на «14-ю грэнадзёрскую дывізію Войскаў СС (украінскую № 1)» (14. Waffen-Grenadierdivsion der SS (Ukrainische Nr. 1). У Славакіі дывізія паралельна з антыпартызанскімі дзеяннямі працягвала папаўняцца і даўзбройвацца — ў тым ліку і за кошт захопленага ў славакаў узбраення. Набор валанцёраў праходзіў ужо і сярод працаваўшых у трудавых лагерах украінцаў. Узрасла колькасць дэзертыраў, частка з якіх далучылася да УПА.
Барацьба ў Югаславіі