Трэцяе месца альбо трэцяя прастора () — тэрмін, якім акрэсліваюць месца ў публічнай прасторы, асобнае ад жылля і працы (першага і другога месцаў адпаведна). Асноўныя рысы трэцяга месца сфармуляваныя ў кнізе Рэя Ольдэнбурга The Great Good Place (1989). Да гэтых рысаў адносяцца:
Бясплатнасць альбо малы кошт. Наяўнасць ежы і пітва (рыса не ключавая, але істотная). Даступнасць (на пешай адлегласці ад многіх наведвальнікаў). Размовы – асноўнае, чым там займаюцца. Нейтральная тэрыторыя (наведвальнікі не абавязаныя прысутнічаць і вольныя прыходзіць і сыходзіць калі пажадаюць) Сацыяльнае ўраўнанне (у гэтым месцы ўсе наведвальнікі стасуюцца як прыблізна роўныя). Кола заўсёдных наведвальнікаў.
Прыкладамі трэцяга месца могуць служыць: брытанскі паб; французская кавярня; амерыканская таверна; нямецкі «бір-гартэн».
Літаратура Oldenburg, Ray: The Great Good Place: Cafes, Coffee Shops, Community Centers, Beauty Parlors, General Stores, Bars, Hangouts, and How They Get You Through the Day. New York: Paragon House, 1989. Oldenburg, Ray: Celebrating the Third Place: Inspiring Stories About The Great Good Places at the Heart of Our Communities. New York: Marlowe & Company, 2001. Homi K. Bhabha, The Location of Culture, Routledge, 1994.
Катэгорыя:Гарадское праектаванне