Элмар Джон Леанард-малодшы (, , Новы Арлеан — , Дэтройт) — амерыканскі пісьменнік і сцэнарыст, майстар крымінальнай літаратуры і вестэрнаў, творы якога адрозніваліся энергічнымі дыялогамі, персанажамі-няўдачнікамі і лаканічным гумарам. У прэсе часта называўся «адным з найвялікшых» і «найбольш пазнавальных» амерыканскіх крымінальных пісьменнікаў у гісторыі.

Многія раманы і апавяданні Леанарда былі экранізаваныя. Найбольш вядомымі з іх з’яўляюцца «Кантракт з малым», «Джэкі Браўн», а таксама «Цягнік на Юму». У 2010 годзе на сусветныя тэлеэкраны выйшаў серыял «Правасуддзе», заснаваны на некалькіх творах Леанарда.

Біяграфія Бацька Элмара працаваў у General Motors каморнікам, што вымушала сям’ю пастаянна пераязджаць з месца на месца. Нарадзіўшыся ў Новым Арлеане, Элмар пражыў там нядоўга: сямейства вандравала, пакуль у 1934 годзе не асела ў Дэтройце, штат Мічыган.

Менавіта гэты час больш за ўсё паўплываў на Элмара, і — больш за тое — у далейшым знайшло сваё адлюстраванне ў многіх яго працах. Загалоўкі нацыянальных газет тых гадоў мільгалі імёнамі гангстэраў накшталт Боні і Клайда і бейсбалістаў «Детройцкіх Тыграў»: Боні і Клайд, вядомыя сваімі «подзвігамі» ўсёй Амерыцы, былі забітыя ў 1934 годзе. Спорт і зброя сталі захапленнямі Элмара на ўсё жыццё.

У 1943 годзе Элмар скончыў сярэднюю езуіцкага школу пры Детройцкім універсітэце.

У літаратуры з’явіўся ў 1950-х гадах, перыядычна выдаючы свае вестэрны. Затым пачаў працаваць у дэтэктыўным жанры і пісаць сцэнары. Атрымаў адабрэнне крытыкаў за непрыукрасны рэалізм і моцныя дыялогі. Элмар Леанард жыў у акрузе Оклэнд, штат Мічыган.

Памёр 20 жніўня 2013 года ў Дэтройце, так і не акрыяўшы пасля цяжкага інсульту.

Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Аўтары дэтэктыўнай прозы