Франсуа Дзюкенуа (; , Брусель — , Ліворна) — фламандскі барочны валонскага паходжання, працаваў у Рыме.

Жыццё і творчасць Сын Жэрома Дзюкенуа, прыдворнага скульптара эрцгерцага Альберта, генерал-губернатара Нідэрландаў, і яго жонкі Ізабелы; Дзюкенуа-старэйшы — аўтар бронзавай версіі вядомай скульптуры хлопчыка, які пісае ў Бруселі (1619). Раннія працы Франсуа Дзюкенуа прыцягнулі ўвагу эрцгерцага, і ён адправіў здольнага юнака ў Рым. У 1624 годзе Дзюкенуа пасябраваў з Нікола Пусэнам, дзяліў жыллё і працаваў разам з ім. Абодва мастакі працавалі пад заступніцтвам Касіяна даль Поца.

thumb|left|150px|«Адоніс» працы Дзюкенуа

З 1625 года Дзюкенуа супрацоўнічаў з Берніні ў саборы Святога Пятра. Пазней Пусэн рэкамендаваў Дзюкенуа кардыналу Рышэльё, які прапанаваў яму месца пры двары Людовіка XIII і пасаду главы каралеўскай акадэміі разьбярства ў Парыжы. Гэтым планам было не наканавана спраўдзіцца з-за заўчаснай смерці Дзюкенуа па дарозе ў Парыж. Вядомы біёграф італьянскіх мастакоў эпохі барока Джан П’етра Белоры (1672) узносіў мастацтва Дзюкенуа за тое, што ён падняў сучаснае разьбярства да ўзроўню Старажытнага Рыма. Дзюкенуа сапраўды прыўнёс у барока шматлікія элементы класіцызму, якія апярэдзілі трактоўку класічнай старажытнасці ў Вінкельмана і Кановы.

Літаратура Michelucci M. François Duquesnoy: la fama e il sospetto. Livorno: Editrice l’informazione, 2002 Lingo E.C. François Duquesnoy and the Greek ideal. New Haven; London: Yale UP, 2007.

Спасылкі Працы у музеях свету Працы on line

Катэгорыя:Скульптары Фландрыі Катэгорыя:Скульптары Італіі