Рыхард Гертвіг (, Фрыдберг — , ) — нямецкі біёлаг. Прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта (1885—1924). Першыя працы Гертвіг выконваў сумесна з братам Оскарам Гертвігам. Пазней, вывучыўшы дзяленне прасцейшых, сфармуляваў заканамернасці аб’ёмных суадносін ядра і пратаплазмы, парушэнне якіх, як лічыў Гертвіг, прыводзіць да клетачнага дзялення. Гертвіг — аўтар манаграфій, прысвечаных прамянёвікам, сонечнікам і інфузорыям, а таксама падручніка па заалогіі і эмбрыялогіі.
Літаратура Karl von Frisch: Hertwig, Richard. In: Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 8, Duncker & Humblot, Berlin 1969, ISBN 3-428-00189-3, S. 707 f.
Катэгорыя:Біёлагі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта