thumb|200px|Скваркі на патэльні Скварка — тое, што застаецца пасля вытоплівання з тканак жывёлы тлушчу, галоўным чынам з сала. У залежнасці ад ужытага суроўца можа змяшчаць пэўную колькасць мяса і тлушчу. У гастраноміі цэніцца за смак. Вельмі папулярная страва ў Сярэдняй і Усходняй Еўропе.

Скваркі можна ўжываць як самастойную страву, так і як адзін са складнікаў стравы. Ужываецца як дабаўка да мясных страў, як тлушч да пірагоў (таксама і салодкіх), часта дадаецца да бульбы. Разам з вытапленым тлушчам і цыбуляй выкарыстоўвацца як аздабленне і афарбоўка ежы.

Беларусы спажываюць скваркі радзей за ўкраінцаў. У Беларусі перавага традыцыйна аддаецца салу і паляндвіцы. Таксама скваркі загортвалі ў дранікі, якія перад спажываннем мачалі ў вытаплены тлушчАлесь Касцень. Блін // «Звязда» № 94, 23 мая 2008.. Выкарыстоўвалі скварку разам з сырой бульбаю для прыгатавання кішкіЗьміцер Дзядзенка. Дзед сьвінушку ўбіў // «Спадчына» №2—3, 2003..

У «Літоўскай гаспадыні» згадваецца, што скваркі кладуць у ежу чэлядзі.

«Чарка і скварка» thumb|200px|Скваркі з кменам па-чэшску Выраз шырока выкарыстоўваецца ў беларускіх прыказках і, імаверна, паходзіць ад беларускай прымаўкі «Абы скварка і чарка, дык будзе там і наш Марка».

У наш час выраз «чарка і скварка» набыў негатыўнае адценне і ўжываецца ў дачыненні да апалітычнай часткі беларускага грамадства«Кухня як частка нацыянальнай ідэі» // Радыё Свабода, 22 жніўня 2008.Алег Аблажэй. Дэмакрат апаптоз // «Свабода» №42, 2007.Віталь Цыганкоў. Вясковы тупік // «Свабода» №23, 4 сакавіка 1997.Мікалай Куксо. Калі ідэал — «чарка і скварка» // «Народная Воля» №173—174, 14 лістапада 2008., крытыкуючы яго засяроджванне выключна на побытавых праблемах замест надавання ўвагі таксама пытанням маральных і духоўных каштоўнасцей.

Народныя прыказкі Абы скварка й чарка, дык будзе там і наш Марка Гіблы не скваркі, а чаркі чакае Дзе чарка, там i скварка Дурны, дурны, а скваркі любіць Вып'ем па чараццы, зьямо па сквараццы Людзям чарка, зямлі скварка Ня маеш скваркі, не шукай чаркі Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі

У мастацтве

Спасылкі

Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Украінская кухня Катэгорыя:Малдаўская кухня Катэгорыя:Харвацкая кухня Катэгорыя:Стравы са свініны Катэгорыя:Балгарская кухня Катэгорыя:Чэшская кухня