Клеапатра III ()— егіпецкая царыца дачка Пталамея VI і Клеапатры II.
Біяграфія
Маці Пталамея IX, Пталамея Х, Клеапатры IV, і Клеапатры Трыфаэны.
У 142 г. да н.э. Фіскон ажаніўся з Клеапатрай III і абвясціў яе сваёй суправіцельніцай. у 131 г. да н.э. Клеапатра II падняла паўстанне і выгнала Пталамея VIII Фіскона і Клеапатру III з Егіпта. Пасля гэтага яна абвясціла свайго 12-гадовага сына Пталамея Мемфітыса царом і сваім намінальным суправіцелем. Аднак Пталамею VIII Фіскона атрымалася захапіць свайго сына, забіць яго і пераслаць часткі яго цела Клеапатры. Ёй прыйшлося застацца адзінай кіраўніцай. Пасля гэтага яна прапанавала егіпецкую карону Дэметрыю II Сірыйскаму, аднак ён таксама быў забіты Фісконам і ёй прыйшлося бегчы ў Сірыю. Публічнае прымірэнне з Пталамеем VIII Фісконам і Клеапатрай II адбылося ў 124 г. да н.э. Пасля гэтага яна кіравала сумесна са сваім братам і дачкой да 116 г. да н.э. Калі Пталамей VIII Фіскон памёр і завяшчаў трон Клеапатры III і аднаму з сыноў па яе выбары.
Кіравала Егіптам, маючы ў суправіцелях напераменку аднаго са сваіх сыноў Пталамея IX Лафура ці Пталамея X Аляксандра I. Другі сын адсылаўся тым часам намеснікам на Кіпр. Была забіта Пталамеем X Аляксандрам I у 89 г. да н.э.
Катэгорыя:Пталамеі Катэгорыя:Царыцы Старажытнага Егіпта Катэгорыя:Мужы і жонкі кіраўнікоў II стагоддзя да н.э.