Белазубка белабрухая (Crocidura leucodon) — дробнае млекакормячае сямейства землярыйкавых.

Апісанне Даўжыня цела каля 5,4—7,8 см, хваста 2,8—3,8 см, ступні 1,2—1,3 см; маса цела 6—13 г. Поўсць мяккая, кароткая, аксаміцістая, на спіне і баках вохрыста-шэрая, буравата-шэрая або чорна-бурая, на бруху белая (адсюль назва). Хвост адносна кароткі і патоўшчаны, на ім рэдкія доўгія валаскі. Вушы параўнальна вялікія, зубы белыя

Пашырэнне Пашырана ў Заходняй і Сярэдняй Еўропе, сустракаецца на Украіне, Каўказе, у Закаўказзі, паўднёва-заходняй Сібіры, Казахстане, Сярэдняй Азіі. На Беларусі рэдкі від, арэал якога абмежаваны паўднёвым захадам, звяркоў адлоўлівалі на лясных высечках, зарослых хмызняком.

Асаблівасці біялогіі Корміцца беспазваночнымі, пераважна жукамі і іх лічынкамі.

Размнажаецца на працягу вясенне-летняга перыяду. У памёце 5-10 дзіцянят.

Літаратура — С. 266. Гричик В. В., Бурко Л. Д. Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2013. — 399 с. ISBN 978-985-553-128-0

Катэгорыя:Землярыйкавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1780 годзе