א א
А́леф (, сімвал א) — першая літара алфавітаў семіцкіх моў (іўрыта, фінікійскай мовы і інш.). У старажытнаяўрэйскай мове літара алеф абазначала гартанную змычку, а ў сучасным іўрыце звычайна не перадае гука. Назва літары паходзіць ад заходне-семіцкага слова, якое абазначала быка. Абрысы літары паходзяць ад пратасінайскай выявы, заснаванай на іерогліфе, што адлюстроўваў галаву быка.
Катэгорыя:Яўрэйскі алфавіт