Дэзынфекцыя, Абеззаражванне  — Абеззаражванне — комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на знішчэнне ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў і разбурэнне таксінаў на аб’ектах навакольнага асяроддзя. Для яе правядзення звычайна выкарыстоўваюцца хімічныя рэчывы, напрыклад, фармальдэгід ці гіпахларыт натрыю, растворы арганічных рэчываў, якія з дэзынфікуючымі ўласцівасцямі: хлоргексідын, ЧАЗы, надвоцатная кіслата. Дэзынфекцыя памяншае колькасць мікраарганізмаў да прымальнага ўзроўню, але цалкам можа іх і не знішчыць.

Адрозніваюць прафілактычную, бягучую і заключную дэзынфекцыю: прафілактычная — праводзіцца ўвесь час, незалежна ад эпідэмічнага становішча: мыццё рук, навакольных прадметаў з выкарыстаннем мыйных і мыючых сродкаў, якія ўтрымліваюць бактэрыцыдныя дадаткі. бягучая — праводзіцца ў пасцелі хворага, у ізалятарах медыцынскіх пунктаў, лячэбных установах з мэтай папярэджання распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў за межы ачага. заключная — праводзіцца пасля ізаляцыі, шпіталізацыі, акрыяння ці смерці хворага з мэтай вызвалення эпідэмічнага ачага ад узбуджальнікаў, рассеяных хворым.

Гл. таксама Ігнац Земельвейс Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гігіена Катэгорыя:Эпідэміялогія Катэгорыя:Грамадзянская абарона