Анатоль Іосіфавіч Майсеня ( — ) — беларускі і палітолаг.

Біяграфія Нарадзіўся 4 студзеня 1959 года ў вёсцы Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў і аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат філасофскіх навукаўНеоконсерватизм как отражение кризиса современного буржуазного политического сознания в США : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филос. наук: 09.00.02 / Майсеня Анатолий Иосифович; Акад. наук Бел. ССР, Ин-т философии и права. — Мн., 1986. — 26 с.. Працаваў каментатарам на Беларускай тэлевізіі, карэспандэнтам інфармацыйных праграм ТСН і «Вести» па Беларусі, палітычным аглядальнікам «Народнай газеты».

З кастрычніка 1992 года — прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад». У 1995 годзе Майсеня балатаваўся на выбарах у Вярхоўны Савет 13 склікання.

Аўтакатастрофа 12 лістапада 1996 года па дарозе з канферэнцыі ў Італіі Анатоль Майсеня трапіў у аўтамабільную аварыю на шашы Брэст — Мінск і памёр па дарозе ў шпіталь. Паводле афіцыйнай версіі следства, Майсеня «не справіўся з кіраваннем» аўтамабілям і зрабіўся прычынцам аварыі.

Паводле неафіцыйнай версіі, аварыя магла быць падстроенай з мэтай забойства Майсені. У прыватнасці, як забойства абазначыў смерць Майсені тагачасны міністр унутраных спраў Юрый Захаранка. Заява Захаранкі каталізавала плёткі пра тое, што забойства было арганізавана беларускімі ўладамі дзеля ліквідацыі ўплывовага апанента напярэдадні рэферэндума 1996 года.

У 1996 годзе за артыкул «Беларусь во мгле» Беларуская асацыяцыя журналістаў пасмяротна ўзнагародзіла Анатоля Майсеню прэміяй за найлепшы аналітычны матэрыял.

Спасылкі Погибшему журналисту Анатолию Майсене исполнилось бы 50 лет Мікола Раманоўскі. «Страна несбывшихся надежд» Анатоля Майсені

Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Катэгорыя:Кандыдаты філасофскіх навук Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Нераскрытыя забойствы ў Беларусі