Мікалай Дзмітрыевіч Несцяровіч (, вёска Енцы, , Гомельская вобласць — ) — беларускі батанік-дэндролаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956), доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).

Біяграфія Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1931). З 1931 года загадчык вучэбна-дасведчаным лясніцтвам, асістэнт Беларускага лесатэхнічнага інстытута, у 1937—1941 гадах вучоны сакратар, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР, з 1946 года загадчык аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута біялогіі АН БССР. У 1956—1969 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН БССР, адначасова загадчык аддзела Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 1969—1973 гадах віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР, у 1973—1975 гадах навуковы кансультант, з 1975 года загадчык аддзела Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.

Навуковая дзейнасць Працы па развіцці тэорыі і практыкі ляснога і зялёнага будаўніцтва, вывучэнні біялагічных, марфалагічных і фізіялагічных асаблівасцей росту і развіцця мясцовых і інтрадуцыраваных драўняных раслін у залежнасці ад фактараў навакольнага асяроддзя. Ім выкананы ўнікальныя даследаванні па вывучэнні марфалагічных прыкмет і асаблівасцей насення і пладоў многіх драўняных раслін. Распрацаваў прыроднае раянаванне тэрыторыі Беларусі для мэтаў інтрадукцыі. Дзяржаўная прэмія БССР 1976 за цыкл работ па вывучэнні марфалагічных, фізіялагічных і біялагічных асаблівасцей драўняных раслін.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1973, 1979), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1983), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), Айчыннай вайны I і II ступені (1944, 1945), Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны» (1951), медалямі.

Навуковыя працы Акклиматизация древесных растений в зеленом строительстве и лесном хозяйстве Белорусской ССР. Мн.: Изд-во АН БССР, 1950. Плодоношение интродуцированных древесных растений и перспективы разведения их в Белорусской ССР. Мн.: Изд-во АН БССР, 1955. Интродуцированные деревья и кустарники в Белорусской ССР. Вып. 1-3. Мн.: Изд-во АН БССР, 1959-61 (у суаўт.). Плоды и семена лиственных древесных растений. — Мн., 1967 (разам з Ю. Д. Сіроткіным і Н. І. Чакалінскай). Древесные растения и влажность почвы — Мн., 1972. (разам з Т. Ф. Дзяругінай) Интродукционные районы и древесные растения для зеленого строительства в Белорусской ССР. Мн.: Наука и техника, 1982. Бобореко Е. З., Нестерович Н. Д., Орленок Е. И., Чаховский А. А., Шкутко Н. В. Древесные растения Центрального ботанического сада АН БССР. — Минск: Наука и техника, 1982. — 293 с.

Літаратура

Спасылкі Мікалай Дзмітрыевіч Несцяровіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Несцяровіч, Мікалай Дзмітрыевіч (доктар біялагічных навук; 1903—1984) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі НЕСТЕРОВИЧ Николай Дмитриевич (25.07.1903 — 27.12.1984) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі

Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты НАНБ Катэгорыя:Дэндролагі СССР Катэгорыя:Дэндролагі Беларусі Катэгорыя:Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны