Іаган Густаў Гаснер (; , Берлін — , Люнебург) — нямецкі батанік, фітапатолаг.

Біяграфія З 1907 па 1910 выкладаў у Сельскагаспадарчым універсітэце ў Мантэвідэа (Уругвай) — прафесар батанікі і фітапаталогіі. З 1911 працаваў ва ўніверсітэце Кіля.

З 1915 года — ва ўніверсітэце Ростака.

З 1918 — прафесар батанікі ў Тэхнічным універсітэце Браўншвайга, быў рэктарам у 1932—1933 гадах.

У 1934—1939 гадах ўзначальвае дзяржаўную службу аховы раслін і біялагічную службу кампаніі «Fahlberg-List AG» ў Магдэбургу.

У 1945 годзе зноў узначаліў Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт (рэктар) і заставаўся на гэтай пасадзе да 1948 года.

З 1946 — прэзідэнт Саюза сельскагаспадарчых і лясных устаноў.

Доктар філасофскіх і доктар прыродазнаўчых навук.

Член Нямецкай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» і Шведскай акадэміі сельскагаспадарчых навук.

Ганаровы доктар Гётынгенскага ўніверсітэта.

Спасылкі Біяграфія (на нямецкай мове) Ausstellung und Gustav Gassner Gedächtnis-Vorlesung (Universitätsbibliothek Braunschweig)

Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Члены Леапальдзіны Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Германіі Катэгорыя:Члены Нямецкай нацыянальнай народнай партыі