«Харо́шкі» — беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль, заснаваны ў студзені 1974 года пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
На 2020 год ансамбль «Харошкі» складаўся з танцавальнай і спеўна-інструментальнай груп. Аркестрам выкарыстоўваліся класічныя і сучасныя музычныя інструменты: кларнет, флейта, скрыпка, альт, баян, гармонік, бас-гітара і барабаны. Упершыню ў Беларусі «Харошкі» аднавілі выкарыстанне такіх інструментаў, як ліра, гудок, басэтля, акарына, жалейка і кмена. У балетнай трупе налічвалася 60 прафесійных танцораў. У аркестры працавала 18 музыкантаў і 4 спевакі. У залежнасці ад праграмы ў выступленні ўдзельнічала ад 25 да 60 артыстаў. Гісторыя У 1974 годзе харэографы Валянціна Гаявая і Мікалай Дудчанка стварылі ансамбль «Харошкі» пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Назву ансамбль атрымаў ад вёскі Харошкі ў Магілёўскім раёне, дзе на пачатку 1970-х гадоў запісалі танец «Гусарыкі». Першае выступленне адбылося праз 9 месяцаў пасля заснавання. У 1975 годзе прайшлі гастролі ў Малдоўскай ССР. Затым ансамбль «Харошкі» даў некалькі канцэртаў ва Украінскай ССР. У 1976 годзе ўпершыню выступілі за мяжой у Даніі. У 1977 годзе «Харошкі» сталі атрымалі дыплом 1-й ступені на Усесаюзным конкурсе прафесійных калектываў у Маскве (РСФСР). Пасля конкурсу правялі па 2 канцэрты з аншлагам у зале «Расія» і ў зале Чайкоўскага. Таксама ў 1977 годзе першай азіяцкай краінай, дзе выступілі «Харошкі», стала Сірыя. У 1979 годзе першай заходнееўрапейскай краінай выступу стала Англія. У 1984 годзе ўпершыню выступілі на фестывалі ў Азіі — «Ташкенцкая залатая восень» ва Узбекскай ССР. У 1985 і 1987 гадах прайшлі гастролі ў Японіі і Індыі. У 1987 годзе пры ансамблі «Харошкі» адчынілі школу-студыю беларускага народнага танцу, дзе сталі выкладаць дзейныя артысты ансамблю. У 1989 годзе першай афрыканскай краінай, дзе выступілі «Харошкі», стала Лівія. У 2000 годзе ўпершыную выступілі ў Кітаі. У 2000-я гады ансамбль стаў выступаць на Днях культуры Беларусі за мяжой. У 2002 годзе ансамбаль выступаў на зімовых Алімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк-Сіці (ЗША). У 2003 годзе «Харошкі» атрымалі адмысловы прыз 6-га фальклорнага фестывалю ў Кальтавутуро (Італія). У 2004-м — адмысловую ўзнагароду 15-га сусветнага фальклорнага фестывалю ў Францыі. У 2005-м — Карону 24-га фестывалю «Святыні фальклору» ў Францыі. Да 2014 года ў «Харошках» стварылі звыш 20 аўтарскіх праграм у выглядзе харэаграфічных спектакляў, якія спалучалі беларускія народныя танцы, харэаграфічныя мініяцюры і спеўна-харэаграфічныя кампазіцыі.
Прызы і ўзнагароды За некалькі апошніх гадоў: Спецыяльны прыз VI Міжнароднага фальклорнага фестывалю ў Кальтавутура (Італія, 2003) Спецыяльны прыз і дыплом XV Сусветнага фальклорнага фестывалю (Францыя, 2004) Дыплом 21-га Міжнароднага фальклорнага фестывалю (Бельгія, 2004) Грамата і Карона на 24-ым Міжнародным фестывалі «Святыні фальклору» (Францыя, 2005) Спецыяльны прыз і дыплом XVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» (Беларусь 2007) 2009 — Дыплом Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі «Лепшы праект Расіі 2008 года»
Рэпертуар Больш 10-ці тэатралізаваных праграм: «ТУРОВСКАЯ ЛЕГЕНДА» «ПОЛОЦКАЯ ТЕТРАДЬ» «ПИЛИГРИМЫ» «ПРОЩАЙ, XX ВЕК!»Хорошки — деревня, «Харошкі» — ансамбль//Вечерний Минск//29 ЯНВАРЯ 1998 г. ЧЕТВЕРГ N 18 (8827) «ВЯСЕЛЛЕ ЦЯРЭШКІ» «ДОБРЫ ВЕЧАР, ГОСЦІ!» «БЕЛАРУСЫ» («Времена года») — адраджае нацыянальныя абрады і каляндарныя святы рэспублікі «ГУКАННЕ ВЯСНЫ» і інш.
Склад Балетная трупа ансамбля — 60 чалавек.
Выступ трупы — у суправаджэнні аркестра і вакальнай групы з рознапланавымі канцэртнымі праграмамі (пераважна жывы гук) — 18 чалавек.
Кіраўніцтва Мастацкі кіраўнік — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь народная артыстка Беларусі — Валянціна Гаявая
Адміністратары: Павел Жураўлёў, Валянціна Мажароўская.
Дырэктар-распарадчык — Аляксандр Мікіта.
Узнагароды і прэміі Прэмія Ленінскага камсамола (1982) — за вялікую працу па эстэтычнаму выхаванню моладзі і высокае выканальніцкае майстэрства
Спасылкі «Хорошки» Валентина Гаевая: Борис Моисеев до сих пор не может забыть, что я его не взяла в «Хорошки»
Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1974 годзе Катэгорыя:1974 год у Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола