Артур Рудольф Ганч (; , — , там жа) — нямецкі хімік-арганік.
З 1882 года прафесар у Цюрыху, з 1893 года ў Вюрцбургу, у 1903—1927 гг. у Лейпцыгу. У 1881—1883 гг. распрацаваў метады сінтэзу пірыдзіну і яго вытворных з ацэтвоцатнага эфіру і альдэгідаміякаў; пазней атрымаў шэраг вытворных тыязолу і падобных злучэнняў. У 1890 годзе разам з А. Вернерам паклаў пачатак стэрэахіміі азоту. Ганч упершыню ўжыў фізічныя метады для ўстанаўлення будовы арганічных злучэнняў.
Спасылкі Schons, P. A.: Short Biographies of Noted Germans, Austrians and Swiss
Катэгорыя:Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Дрэздэнскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Вюрцбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хімікі Германіі