Унутраныя войскі — у свой час у СССР і ў наш час у большасці краін СНД вайсковае фарміраванне, пабудаванае паводле тыпу арміі, асноўнымі задачамі якога з'яўляецца забеспячэнне грамадскай бяспекі, канстытуцыйнага ладу, правоў і свабод грамадзян.

Унутраныя войскі не ўваходзяць у склад УС Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны, і некаторых іншых краін. Яны, у адрозненне ад УС адносяцца да «іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў»Статья 2. «Военная служба. Военнослужащие» ФЕДЕРАЛЬНОГО ЗАКОНА «О ВОИНСКОЙ ОБЯЗАННОСТИ И ВОЕННОЙ СЛУЖБЕ».

У Рэспубліцы Беларусь, у адпаведнасці з законам ад 3 чэрвеня 1993 г. № 2341-XІІ «Аб ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь»: Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (далей — унутраныя войскі) — дзяржаўная ваенная арганізацыя, прызначаная для абароны жыцця, здароўя, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў.

Структура ўнутраных войскаў постсавецкіх дзяржаў

Унутраныя войскі МУС Беларусі Галоўнае кіраванне камандуючага ўнутранымі войскамі Брыгада спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС РБ (г. Мінск). 3 міліцэйскія брыгады ўнутраных войскаў УВ МУС РБ. 2 брыгады аховы аб'ектаў. 7 батальёнаў унутраных войскаў МУС УВ РБ. САХР УВ МУС РБ

Штат — 12 тысяч чалавек.

Гл. таксама

Унутраная варта Нацыянальная гвардыя Жандармерыя

Спасылкі Унутраныя войскі МУС Беларусі

Катэгорыя:Ваенная навука Катэгорыя:Бяспека