Масей Сяднёў, поўнае імя Майсей Ларывонавіч Сяднёў (, в. Мокрае, Клімавіцкі павет — , , ЗША) — беларускі паэт, празаік. Біяграфія Вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме (1930—1931), Мінскім педагагічным інстытуце (4 курсы ў 1933—1936, не скончыў з-за арышту).
Арыштаваны 21.10.1936 годзе, абвінавачаны ў нацдэмаўшчыне і распаўсюдзе «упадніцкіх твораў Язэпа Пушчы і „Матчынага дару“ Алеся Гаруна»zbsb.org. Высланы на Калыму. У чэрвені 1941 года прывезены ў Мінск на перагляд справы, з набліжэннем нямецкай арміі быў адпушчаны канвоем каля ЧэрвеняМаракоў….
У час нямецкай акупацыі жыў у бацькоў, працаваў на гаспадарцы. У кастрычніку 1943 года выехаў у БеластокУ сувязі з набліжэннем Савецкай Арміі., Працаваў карэктарам у рэдакцыі газеты «Новая дарога» (Беласток, 1943—1944), якая выдавалася пры Беларускім камітэце, сябраваў з Хведарам Ілляшэвічам. У 1944 годзе выехаў у Берлін, жыў у амерыканскай і англійскай зонах акупацыі Германіі. Сябра Замежнага сектару Беларускай незалежніцкай партыі.
Пасля вайны быў настаўнікам у беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе. З 1950 года жыў у ЗША, каля 10 гадоў працаваў на металаапрацоўчай фабрыцы, выкладаў рускую мову ў Індыянскім універсітэце (1960-1967). Жыў у Глен-Коўв.
Рэабілітаваны 22.1.1992 года.
Пахаваны на Беларускіх могілках Саўт-Рывера (Нью-Джэрсі, ЗША).
Творчасць Друкаваўся з 1933 года, у часопісах «Полымя», «Беларуская работніца і сялянка», газетах «Савецкая Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена». У час нямецкай акупацыі ў Беластоку падрыхтаваў зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь»Зборнік набраны ў Кёнігсбергу, згарэў там у час пажару. і кнігу «Ахвяры бальшавізму».
Перажытае ў турмах і лагерах, успаміны пра свабоду і няволю, туга па радзіме, вайна і чужына, філасафічнасць, лірызм выявіліся ў зборніках паэзіі «У акіяне ночы», «На край святла», «Спадзяванні», «Цень Янкі Купалы» (усе 1947), «Ля ціхай брамы» (1955), «Патушаныя зоры» (1975), «Ачышчэнне агнём» (1985), «А часу больш, чым вечнасць» (1989).
Напісаў раманы «Раман Корзюк» (1985), «І той дзень надышоў» (1987), зборнік вершаў «Патушаныя зоры» (1992), успаміны «Масеева кніга» (1995).
На беларускую мову пераклаў санеты Мікеланджэла, некаторыя творы І. В. Гётэ, Г. Гейнэ, Р. М. Рыльке ды інш.
Масей Сяднёў імкнуўся ўвесці ў беларускую паэзію тэмы, звязаныя з традыцыямі сусветнага мастацтва, вобразамі класічнай паэзіі. Паказваючы свет у вобразах нябеснай і зямной красы, ён імкнуўся раскрыць высокую духоўнасць свайго героя праз чыстую, узвышаную лірыку. Звычайна асноўная сутнасць, галоўная ідэя такіх вершаў выказваецца ў апошніх 2-3 радках — гэта т.зв. гейнаўская пуанта, пра якую гаварыў, аналізуючы творчасць Сяднёва, украінскі літаратуразнавец Юры Шэрах. Побач з інтуітыўным пачаткам у вершах ёсць і тое, за што ўкраінскі паэт Яр Славутыч назваў Сяднёва паэтам думкі. «Пранікненне ў таямнічасць прыроды Беларусі», — адзначаў прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта Бойка-Блахін, — «эротыка, напоўненая ідэалістычнымі тонамі, рэфлексія, упрыгожаная ціхай засмучонасцю над недасканаласцю чалавека, — матывы паэзіі М.Сяднёва». І ўсё ж пры багатай разнастайнасці тэм, матываў, лірычных вобразаў праз яго творчасць праходзіць адна нязменная тэма — Бацькаўшчына, маці, мова, прызначэнне паэта.
Бібліяграфія Ахвяры бальшавізму: (Зборнік успамінаў і артыкулаў). Беласток, 1944; На краю святла: Паэма. Б.м. [Міхельсдорф], 1947; Спадзяванні: Вершы. Рэгенсбург, б. г. ; У акіяне ночы: (Вершы, паэмы). Мюнхен, 1947; Цень Янкі Купалы: Паэма. Ватэнштэт, 1947; Ля ціхай брамы: Вершы. Нью-Ёрк, 1955; Патушаныя зоры. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1975; Раман Корзюк. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1985; Ачышчэнне агнём. Нью-Ёрк, 1985; І той дзень надышоў: Раман з часоў другой сусветнай вайны. Нью-Ёрк, 1987; Патушаныя зоры. Мн., 1992; Масеева кніга. Мн., 1994.
Вобраз у мастацтве Майсей Сяднёў — прататып сына Дзяніса Зазыбы ў рамане Івана Чыгрынава «Плач перапёлкі».
Літаратура
Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі… — Мн., 1990. Савік Л. «Мне песня дадзена для мукі…» // Культура беларускага замежжа. Мн., 1993. Савік Л. Я прыду з далёкае чужыны // Савік Л. Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мн., 2001. Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. - Мн., 2002.
Спасылкі Першы беларускі пісьменьнік, якога намінавалі на Нобэлеўскую прэмію. 20 фактаў пра Масея Сяднёва // svaboda.org 1 верасня 2019 Майсей Сяднёў. 100 год // на сайце Mycity.by 30 снежня 2015
Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады Катэгорыя:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы Катэгорыя:Члены Беларускай незалежніцкай партыі