Алякса́ндр Казімі́р Сапе́га (, Мацееў на Валыні — , ) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар (ад 1547), канонік віленскі (ад 1649) і варшаўскі (ад 1651), біскуп-суфраган віленскі (ад 1655), рэферэндар духоўны вялікі літоўскі (1657—1659), біскуп жамойцкі (1659—1667) і віленскі (ад 1668).
Біяграфія
thumb|злева|160px|А. К. Сапега. Кодань, 1709
З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Фрыдэрыка і Евы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казіміра і Крыштафа Францішка.
Навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Любліне, Віленскай езуіцкай акадэміі, Калегіуме Навадворскага ў Кракаве, ад 1638 у Кракаўскай Акадэміі. Як каралеўскі сакратар ад 1647 працягваў навучанне ў галіне кананічнага права ў Падуі (1647), Балонні (1648), Рыме (1649) і Парыжы.
14 мая 1650 зрабіўся прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж года атрымаў капланскія пасвячэнні. У кастрычніку 1650 увайшоў у біскупскі суд.
Улетку 1659 як каралеўскі пасланец улагодзіў салдацкі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 увайшоў у склад ваенна-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўла Сапегу і Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У 1666 узначаліў пасля смерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.
12 красавіка 1671 перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёння. Пахавалі біскупа ў касцёле Святога Станіслава ў Вільні S. 191..
Літаратура
Спасылкі
Аляксандр Казімір Катэгорыя:Каралеўскія сакратары Катэгорыя:Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Суфраганы віленскія Катэгорыя:Канонікі віленскія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула Катэгорыя:Прэпазіты Віленскага кафедральнага капітула