Арме́нія (), Рэспу́бліка Арме́нія () — краіна на паўднёвым Каўказе. Мяжуе з Турцыяй на захадзе, з Грузіяй на поўначы, з Азербайджанам на ўсходзе, з Іранам і Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспублікай Азербайджана на поўдні. Арменія кантралюе частку тэрыторыі Азербайджана (эксклавы Кяркі, Бархударлы, Сафулу, Верхняя Аскіпара).
Арменія — унітарная, шматпартыйная, дэмакратычная дзяржава-нацыя з даўняй гісторыяй і культурнай спадчынай. Сучасная Арменія — парламенцкая (з 2018) рэспубліка, прэзідэнт мае прадстаўнічыя функцыі. Заканадаўчы орган — аднапалатны парламент, выканаўчая ўлада належыць кабінету міністраў на чале з прэм’ер-міністрам.
Уваходзіць у Еўразійскі эканамічны саюз, Савет Еўропы і Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Этымалогія
Уласная армянская назва краіны — (ад легендарнага патрыярха армян Айка (), прапраўнука Ноя, які, паводле Маўсеса Харэнацы, у 2492 да н.э. перамог вавілонскага цара Бела і лічыцца пачынальнікам дзяржавы-нацыі каля Арарата). У Сярэднявеччы праз даданне персідскага суфіксу -стан (месца) назва пашырылася да Аястан.
Экзонім Арменія з’яўляецца ў старажытнаперсідскім Бехістунскім надпісе (515 да н.э.) як Арміна ( ). Ён значыў краіну УрартуToponyms «Armenia» and «Urartu» are Synonymous. Старажытнагрэчаскія тэрміны (Арменія) і (Арменіёй, «Армяне») упершыню выкарыстоўвае Гекатэй Мілецкі (Каля 550 да н.э. — Каля 476 да н.э.).. Грэчаскі стратыг Ксенафонт, удзельнік некаторых персідскіх выправаў, апісвае мноства бакоў армянскага сялянскага жыцця і гасціннасці прыкладна ў 401 да н.э. Ён заўважае, што людзі размаўлялі мовай, для яго вуха падобнай да мовы персаў. Згодна з версіямі як Маўсеса Харэнацы, так і Мікаэла Чамчана, Арменія паходзіць ад імя Арам, прамога нашчадка Айка.
Геаграфічнае становішча
Арменія ляжыць паміж 38° і 42° пн.ш. (г.зн., бліжэй да экватара, чым да полюса) ды 43° і 47° у.д.. Геаграфічна Арменія належыць да рэгіёна паўднёвага Каўказа, у больш шырокім сэнсе — да Пярэдняй Азіі. Не мае выхаду да мора.
Прырода
Большая частка тэрыторыі краіны горная (сістэма Малога Каўказа і Армянскае нагор’е), характар раўнін маюць вялікія даліны, найбольшая з якіх — Арарацкая. Каля 90 % краіны знаходзіцца на вышыні болей за 1000 метраў, што дазваляе Арменіі ўвайсці ў дзясятку краін з найбольшай сярэдняй вышынёй паверхні і робіць яе «гарысцей» за Швейцарыю або Непал!https://farm1.staticflickr.com/779/30949572663_37d588c515_o.jpg самым высокім пунктам краіны з’яўляецца вулкан Арагац (4 090 м), самыя нізкія ляжаць на вышыні 380 і 430 метраў (у далінах рэк Аракс і Дэбед на поўдні і поўначы краіны адпаведна). Арменія размешчана ў сейсмічна актыўнай зоне, апошнія моцныя землетрасенні адбыліся ў 1988 і 1993 гг.
У Арменіі маюцца радовішчы 60 відаў карысных выкапняў. Знойдзены паклады ўсіх відаў металаў: каляровых, чорных, рэдкіх, каштоўных, рассеяных. Найбольш багатыя запасы медна-малібдэнавых руд і золата. Па запасах малібдэну Арменія адносіцца да сусветных лідараў. Візітоўкай Арменіі ў свеце карысных выкапняў з’яўляюцца будаўнічыя камяні: туф, базальты, пемза, мармур.
На раўнінах пануе субтрапічны клімат з кароткімі халоднымі зімамі і спякотнымі летамі. Увечары і ўначы летнюю спёку асцюджаюць брызы з гор. Зімой звычайна выпадае шмат снегу, таму армяне маюць магчымасць бавіць зімні час на гарналыжных курортах, самы вядомы з якіх — Цагкадзор. Вёсны кароткія, затое доўгія армянскія восені вядомыя сваёй яркай і маляўнічай лістотай. Сярэдняя тэмпература студзеня — −3 °C,a ліпеня — ад 24 °C да 26 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае ад 200 да 500 мм, летам адчуваецца моцны недахоп вільгаці. На ўзвышшах пануе ўмераны клімат, а на вышынях болей 2000 м — горны. Колькасць ападкаў у гарах складае болей за 800 мм у год.
Самая доўгая рака Арменіі — Аракс, па якой у некаторых частках праходзіць мяжа з Турцыяй і Іранам. Жыўленне рэк пераважна снегава-дажджавое, з вясновым разводдзем. Летам, калі сельскай гаспадарцы найбольш патрэбнае арашэнне, расход вады ў рэках моцна падае. Самы буйны штучны вадаём — Ахуранскае вадасховішча. У тэктанічнай упадзіне, на вышыні 1 900 м, знаходзіцца самае вялікае на Каўказе возера Севан (плошча паверхні 1 240 км², глыбіня да 83 метраў) — адно з самых вялікіх высакагорных азёр планеты. Балоты і багны Арарацкай даліны плошчай 1500 км² былі асушаны ў 1953—1955.
За кошт горнага рэльефу ў Арменіі назіраецца вялікая разнастайнасць ландшафтаў, аднак праз засушлівы клімат дамінуюць стэпы і паўпустыні. У гарах на невялікіх плошчах захаваліся лясы з дубу, буку і грабу, вышэй за іх ідзе пояс хваёвых лясоў, яшчэ вышэй — альпійскіх лугоў. Лясы далін даўно высечаны. Дэ эндэмікаў расліннага свету адносіцца званочак Масальскага і кузінія буйналускаватая. Жывёльны свет даволі багаты, асаблівай разнасайнасцю вылучаюцца паўзуны: толькі ў Арменіі сустракаюцца двуполы і закаўказскі полазы, армянская яшчарка і інш., з млекакормячых сваёй радзімай Арменію назавуць армянскі муфлон, пясчанка Вінаградава, горны крот. У Севане жыве ішхан — славутая севанская фарэль.
Паводле індэкса экалагічнай эфектыўнасці Арменія знаходзіцца на 63 месцы ў свеце, дэманструючы кепскі стан навакольнага асяроддзя, але высокую жыццяздольнасць экасістэм.https://epi.envirocenter.yale.edu/epi-topline 12 % тэрыторыі Арменіі ўзята пад ахову, створана 3 запаведнікі, 4 нацыянальных паркі, 27 заказнікаў. Адходы не перапрацоўваецца, паасобнага збору смецця амаль не практыкуецца. Мае быць пабудаваны завод па перапрацоўцы смецця ў Раздане.https://www.gov.am/en/news/item/9338/
Гісторыя
У 860 годзе да. н.э. на Армянскім нагор’і узнікла старажытнае царства Урарту (або Ван) з цэнтрам у горадзе Тушпа на беразе возера Ван. Мяркуецца, што частка яго насельніцтва размаўляла на протаармянскай мове, ва ўсялякім разе ўсе наступныя армянскія дзяржавы ўспадкавалі землі Урарту, што дае сучасным армянам падставу лічыць гэтую дзяржаву сваёй старажытнай бацькаўшчынай. У пачатку VI ст да н.э. Урарту было зваявана скіфамі ды мідыйцамі і забыта нават гісторыкамі. Землі Арменіі сталі часткай Армянскай сатрапіі ў складзе Мідыі, а пасля — Персіі, дзяржавы Селеўкідаў. У 190 г.да н.э. узнікла незалежнае Армянскае царства (ці Вялікая Арменія), што дасягнула найбольшага росквіту пры Тыгране II Вялікім (95—66 да н.э.). Затым рымскія і парфянскія заваёвы зменшылі тэрыторыю царства і яно трапіла ў незайздроснае становішча паміж жорнамі суперніцтва дзвюх вялікіх дзяржаў. Армянскі набілітэт быў вымушаны дзяліцца на прарымскі і прапарфянскі.
У 301 годзе пры Тырыдаце III Арменія прыняла хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі, што спрыяла далейшаму ўцягванню яе ва ўсходнерымскі культурны свет і адыходу ад Ірана, з якім яна была цесна звязана пачынаючы з VI ст. да н.э. Аднак нягледзячы на афіцыйнае прызнанне, працэс хрысціянізацыі працягваўся яшчэ доўга — цягам усяго IV і часткова V ст. Пасля падзення ў 428 годзе Армянскага царства, большая частка Арменіі была ўключана як марзбанства (марзпанат) у іранскую імперыю Сасанідаў. Пасля армянскага паўстання 451 года хрысціянская Арменія захавала сваю рэлігійную свабоду, а край атрымаў аўтаномію.
Пасля марзбанскага перыяду (428—636) Арменія была заваявана арабамі і быў утвораны Армянскі эмірат — аўтаномнае княства Арабскага халіфата, да якога былі далучаны таксама армянскія землі захопленыя раней Усходнерымскай імперыяй (Візантыяй). Сталіца княства, у якое таксама ўваходзілі некаторыя раёны Грузіі і Каўказскай Албаніі (Азербайджана) была ў армянскім горадзе Двін. Эмірат існаваў да 884 года, калі была адноўлена незалежнасць ад аслабелага Халіфата.
Новапаўсталым Армянскім царствам кіравала дынастыя Багратуні да 1045 года. З часам некаторыя раёны Багратунскай (Багратыдскай) Арменіі аддзяліліся, сталі незалежнымі каралеўствамі і княствамі, як Каралеўства Васпуракана, кіраванае дынастыяй Арцруні, якая, праўда, адначасова прызнавала вяршэнства Багратуні.
У 1045 годзе Візантыйская імперыя заваявала Багратыдскую Арменію. Неўзабаве пад візантыйскай уладай апынуліся і іншыя армянскія землі. Візантыйскае панаванне працягнулася нядоўга, бо ўжо ў 1071 годзе туркі-сельджукі перамаглі візантыйцаў і занялі Арменію ў бітве пры Манзікерце, стварыўшы Сельджукскую імперыю. Каб пазбегнуць смерці ці няволі ад тых, хто забіў яго родзіча Гагік II, кароль Ані разам з некаторымі суродзічамі сыйшоў у цясніны Таўрскіх гор, а пасля ў Тарсус у рэгіёне Кілікія. Там ім даў прытулак візантыйскі губернатар, і там было пазней заснаванае армянскае Кілікійскае царства.
Сельджукская імперыя пачала распадацца. У пачатку 14 стагоддзя армянскія князі дынастыі Закарыдаў стварылі напаўнезалежнае армянскае княства ў Паўночнай і Усходняй Арменіі, вядомае як Закарыдская Арменія.
У XVI-XIX стагоддзях спрадвечныя армянскія тэрыторыі — Усходняя і Заходняя Арменія — папераменна пераходзілі пад уладу варагуючых Асманскай і Персідскай імперый. Да сярэдзіны XIX стагоддзя Усходняя Арменія была заваяваная Расійскай імперыяй, а большая частка Заходняй Арменіі заставалася пад асманскім панаваннем, сёння гэта частка Турцыі. У канцы ХІХ стагоддзя і ў Першую сусветную вайну армяне ў Асманскай імперыі сістэматычна вынішчаліся.
Пасля амаль 600 гадоў бездзяржаўнасці ў 1918 годзе Арменія атрымала незалежнасць, аднак у 1920 стала савецкай. У 1922—1991 Арменія ўваходзіла ў склад СССР. У 1922—1936 Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Арменія ўваходзіла ў склад Закаўказскай СФСР са сталіцай у Тыфлісе разам з Грузіяй і Азербайджанам. Пачынаючы з 1936 Арменія з’яўлялася непасрэднай часткай СССР як Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. 1988 стаў для краіны годам выпрааванняў. У пачатку 1988 застарэлы армяна-азербайджанскі нацыянальны канфлікт, галоўным нервам якога быў Нагорны Карабах — раён кампактнага пражывання армян у азербайджанскай ССР, — выліўся ў гвалтоўныя вулічныя сутыкненні і пагромы. У снежні 1988 адбылося Спітакскае землетрасенне, якое забрала сама меней 25 000 жыццяў і моцна адбілася на эканоміцы краіны.
23 жніўня 1990 года Вярхоўны Савет Армянскай ССР прыняў дэкларацыю аб Незалежнасці Арменіі. У 1993—1994 адбылася Карабахская вайна з Азербайджанам, вынікам якой стала перамога Арменіі — была адстояна фактычная незалежнасць Нагорнага Карабаха. З таго часу адносіны Арменіі з Азербайджанам і саюзнай яму Турцыяй застаюцца варожымі. У красавіку 2018 пры пераходзе Арменіі да парламенцкай рэспублікі адбылася спроба экс-прэзідэнта Сержа Саргсяна працягнуць сваё палітычнае жыццё за дзяржаўным стырном, што выклікала грамадскія пратэсты — Армянскую рэвалюцыю, якая не дазволіла зганьбаваць дэмакратыю.
Дзяржаўны лад і палітыка
У Арменіі дзейнічае Канстытуцыя, якая была прынятая ў 1995 годзе на рэферэндуме. У снежні 2015 у краіне прайшоў другі рэферэндум, у адпаведнасці з рашэннем якога Канстытуцыя была зменена, і ў 2018 краіна перайшла да парламентарнай формы ўладкавання замест ранейшай паўпрэзідэнцкай. Кіраўніком дзяржавы па-ранейшаму з’яўляецца прэзідэнт, які цяпер прызначаецца парламентам на сямігадовы тэрмін і выконвае фактычна прадстаўнічыя функцыі.
Дрэйф экс-прэзідэнта Сержа Саргсяна на пасаду прэм’ер-міністра ў красавіку таго ж года (дзеля чаго ўласна і быў задуманы пераход да парламенцкай рэспублікі) выліўся ў палітычныя пратэсты, у выніку якіх армянскаму грамадству ўдалося адстаяць дэмакратыю. Лідар пратэстоўцаў, дэпутат Нікол Пашынян 8 траўня 2018 стаў прэм’ер-міністрам.