__NOTOC__
7 красавіка — дзевяноста сёмы (дзевяноста восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
451: Гуны захапілі Мец пад час свайго пахода ў Галію. 1141: Ва Уінчэстэры Мацільда, дачка Генрыха I, была абвешчана каралевай Англіі. 1311: Бітва пад Ваплаўкен паміж войскам вялікага князя літоўскага Віценя і войскам Нямецкага ордэна. 1348: Карл IV заснаваў універсітэт у Празе. 1541: Францыск Ксаверый пачаў місіянерскае падарожжа на Усход. 1837: Упершыню апублікавана казка «Русалачка» Ханса Крысціяна Андэрсена. 1948: Заснавана Сусветная арганізацыя аховы здароўя. 1951: У Лондане заснаваны Каардынацыйны камітэт беларускіх арганізацый у Вялікабрытаніі. 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Латвіяй. 2005: Джалал Талабані заступіў на пасаду Прэзідэнта Ірака. 2018: ЗША, Францыя і Вялікабрытанія нанеслі серыю ракетных удараў па ўрадавых аб’ектах у Сірыі.
Нарадзіліся
1613: Герард Доў, нідэрландскі мастак (пам. 9.2.1675) 1652: Клімент XII, Папа Рымскі 1727: Мішэль Адансон, французскі батанік 1772: Шарль Фур'е, французскі філосаф 1782: Мары-Анн Лібер, бельгійскі батанік і міколаг 1821: Шарль Бадлер, французскі паэт (пам. 1867) 1884: Браніслаў Маліноўскі, англійскі этнограф і сацыёлаг польскага паходжання (пам. 16.5.1942) 1889: Габрыела Містраль, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры 1897: Юрый Лістапад, настаўнік, кіраўнік беларускага руху на Случчыне (пам. 5.7.1938) 1920: Раві Шанкар, індыйскі музыкант і кампазітар 1926: Ён ван Руд, нідэрландскі імунолаг 1927: Валерый Паўлавіч Міронаў, беларускі артыст балета 1930: Іў Рашэ, французскі прадпрымальнік, заснавальнік вядомай карпарацыі Yves Rocher (пам. 26.12.2009) 1939: Фрэнсіс Форд Копала, амерыканскі кінарэжысёр 1944: Герхард Шродэр, канцлер ФРГ 1947: Валерый Славук, беларускі мастак 1954: Джэкі Чан, ганконгскі і амерыканскі акцёр, каскадзёр, кінарэжысёр 1967: Пія Війтанен, фінскі палітык 1971: Гіём Дэпардзьё, французскі акцёр
Памерлі
1614: Эль Грэка, іспанскі мастак (нар. 1541) 1625: Адрыян ван дэн Спігель, італьянскі анатам і хірург 1834: Жан-Луі Мары Пуарэ, французскі святар, батанік і падарожнік 1845: Жулі Клары, каралева-кансорт Іспаніі 1849: Іозеф Франц Карл Амрын, канцлер Швейцарыі 1860: Караль Падчашынскі, архітэктар (нар. 7.11.1790) 1938: Сюзанна Валадон, французская мастачка 1955: Тэда Бара, амерыканская актрыса 1973: Язэп Дыла, беларускі пісьменнік і культурны дзеяч (нар. 14.4.1880) 1983: Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса, грамадскі дзеяч беларускага адраджэння (нар. 9.8.1910) 1996: Жорж Жэрэ, французскі акцёр
Святкуюць Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы ў хрысціян усходняга абраду. Сусветная арганізацыя аховы здароўя — Сусветны дзень здароўя. : Дзень маці і прыгажосці. : Дзень народнай Красавіцкай рэвалюцыі : Нацыянальны жаночы дзень : Дзень нацыянальнай жалобы : Дзень шэйха Абейд Амані Карумэ
407