__NOTOC__ 11 сакавіка — 71-ы (72-і) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
899: Першая дакументальная згадка пра горад Заальфельд. 1401: У Радаме польскія паны выдалі другі акт Віленска-Радамскай уніі. 1702: У Лондане пачынае выходзіць першая перыядычная газета па-англійску, The Daily Courant. 1851: Прэм’ера оперы Джузэпэ Вердзі «Рыгалета» адбылася ў тэатры «Фенічэ» ў Венецыі. 1861: Ухваленне канстытуцыі Канфедэраваных Штатаў Амерыкі, пралог грамадзянскай вайны ў ЗША. 1879: Японія анексавала дзяржаву Рукю. 1941: Прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт зацвярджае акт аб ленд-лізе. 1985: Міхаіл Гарбачоў абраны Генеральным сакратаром ЦК КПСС. 1990: Вярхоўны Савет прыняў Акт аб аднаўленні незалежнасці Літвы. 1993: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Гватэмалай. 2011: Катастрафічнае землетрасенне ля берагоў Японіі выклікала цунамі, здарылася аварыя на АЭС Фукусіма I.
Нарадзіліся
1544: Тарквата Таса, італьянскі паэт 1811: Урбэн Жан Жазеф Левер'е, французскі астраном 1827: Каятан Крашэўскі, польскі пісьменнік, кампазітар (пам. 1.7.1896) 1887: Алесь Гарун, беларускі паэт (пам. 28.7.1920) 1891: Макс Каўс, нямецкі мастак 1891: Майкл Полані, англійскі хімік і фізік 1896: Марыя Бах, аўстрыйская скрыпачка і мастачка 1899: Вольга Галіна, беларуская актрыса (пам. 4.12.1980) 1903: Тодар Кляшторны, беларускі паэт (пам. 29/30.10.1937) 1911: Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзеяч (пам. 8.9.1977) 1911: Аркадзь Мігдал, савецкі фізік-тэарэтык (пам. 9.2.1991) 1914: Элізабэт Баселі, французская лётчыца 1921: Астар П'яцола, аргенцінскі музыкант і кампазітар (пам. 4.7.1992) 1922: Абдул Разак бін Хусейн, 2-гі прэм’ер-міністр Малайзіі 1926: Томас Старзл, амерыканскі хірург-трансплантолаг 1933: Сандра Міла, італьянская актрыса 1987: Танел Кангерт, эстонскі шашэйны велагоншчык 1994: Францыска Пройс, нямецкая біятланістка
Памерлі 222: Геліягабал, рымскі імператар 1870: Машвешвэ I, стваральнік і першы манарх Лесота 1872: Плацыд Янкоўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык, публіцыст (нар. 20.9.1810) 1938: Іаан (Пашын), беларускі праваслаўны дзеяч (нар. 8.5.1881) 1941: Аляксандр Уласаў, беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, выдавец, публіцыст (нар. 16.8.1874) 1955: Аляксандр Флемінг, брытанскі мікрабіёлаг (нар. 6.8.1881) 1957: Рычард Бэрд, амерыканскі палярны даследчык 1992: Рычард Брукс, амерыканскі кінарэжысёр 1995: Рэйн Аўн, эстонскі лёгкаатлет 1996: Леанід Марчанка, беларускі мастак-графік (нар. 1.4.1941) 1998: Джын Шылі, амерыканская лёгкаатлетка 2002: Джэймс Тобін, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (нар. 5.3.1918) 2006: Слабодан Мілошавіч, прэзідэнт Югаславіі (1997—2000) 2016: Іаланда Балаш, румынская лёгкаатлетка 2017: Пеэтэр Тульвістэ, эстонскі псіхолаг 2019: Андрэа Полак, нямецкая плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка
Святкуюць Літва: Дзень аднаўлення незалежнасці
311