Агаро́днікі (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 29 кіламетры на поўнач ад Брэста, за 4 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

У складзе сельскагаспадарчага кааператыўнага прадпрыемства «Астрамечава» (цэнтр — в. Лышчыцы).

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI стагоддзя як паселішча агароднікаў у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзілі ў склад вотчыннага маёнтка Астрамечава-Плянта, які размяшчаўся за ¼ вярсты ад вёскі.

У 1840 годзе пазначаны ў ліку сёл Астрамечаўскага царкоўнага прыхода. Паводле інвентара 1846 года вёска належала пані Т. Лабаноўскай. У 1860 годзе ў складзе маёнтка Ставы, 234 рэвізскія душы, уласнасць графіні Красінай. У 1890 годзе сяляне ўваходзілі ў склад Астрамечаўскай сельскай грамады, якой належала 363 дзесяціны зямлі. Дзейнічала праваслаўная могілкавая царква, школа граматы.

У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. Станам на 30 верасня 1921 года вёска ў Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Пінскага ваяводства. Недалёка ад вёскі размяшчалася аднайменная калонія — 21 двор, 129 жыхароў.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.

Да 18 кастрычніка 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёнаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731)..

Насельніцтва 12 двароў, 77 жыхароў (1846) 180 жыхароў (1905) 11 двароў, 54 жыхары (1921) 28 двароў, 117 жыхароў (1940) 14 двароў, 20 жыхароў (1997) 17 гаспадарак, 29 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна