Зялёны соус — агульная назва соусаў са значнай колькасцю траў у складзе. Найбольш вядомы фракфурцкі, італьянскі (salsa verde) і французскі (sauce verte) варыянты.

Франкфурцкі зялёны соус (Frankfurter grüne Soße або дыялектнае Frankfurter grie Soß) традыцыйна гатуюць з сямі траў (агурочнік, маркоўнік, крэс-салата, пятрушка, крывасмок, шчаўе і зялёныя пёры цыбулі). Соус гатуюць з маянэзам або смятанай. Ёсць шмат варыянтаў. Падаюць соус да варанай бульбы і яек, звараных укрутую.

Галерэя

Катэгорыя:Соусы Катэгорыя:Нямецкая кухня