Ве́рхняя В'е́на (, ) — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Лімузен. Парадкавы нумар — 87. Адміністрацыйны цэнтр — Лімож. Насельніцтва — 353,9 тыс. чалавек (62-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Геаграфія Плошча тэрыторыі 5520 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі В'ена, Шаранта.

Дэпартамент уключае 2 акругі, 54 кантон і 293 камун.

Гісторыя Верхняя В'ена — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Узнік на тэрыторыі былой правінцыі Лімузен. Назва паходзіць ад ракі В'ена.

Спасылкі Préfecture Conseil général