Юрген Вуленвевер (; 1488 ці 1492, Гамбург — , Вольфенбютэль) — бурмістр Любека (1533—1535).
Пасяліўся ў Любеку і займаўся гандлем, удзельнічаў у хваляваннях гараджан, быў абраны ў гарадскі савет, а затым і ўзначаліў яго. Скарыстаў разлад паміж суседнімі дзяржавамі з-за дацкага стальца, паспрабаваў навязаць Даніі пагадненне, якое забяспечвала шырокія правы Ганзы. Падчас далейшай вайны спачатку заняў Капенгаген (1534), аднак затым ганзейскія войскі былі разбіты, а сам Вуленвевер узяты ў палон герцагам Генрыхам Брауншвейгскім, катаваны і пакараны смерцю. Неўзабаве пасля гэтага Ганза канчаткова страціла свае прывілеі і ролю ў еўрапейскім гандлі.
Катэгорыя:Ганза Катэгорыя:Пакараныя смерцю палітыкі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гамбургу Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1488 годзе