Сярэ́днік — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 9 км на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля вёскі Янова.
Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,3 км, даўжыня берагавой лініі 1,33 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 3,8 м, сярэдняя каля 2,1 м. Аб'ём вады 0,21 млн. м³. Плошча вадазбору каля 15 км². Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, злёгку выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 5 м, на поўдні возера невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно возера выслана сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, у т.л. з возера Сумаўка. Выцякае ручай у возера Глыбокае. Моцна зарастае ў заходняй і ўсходняй частках. У возеры водзяцца лінь, шчупак, акунь, карась, краснапёрка, плотка і іншыя рыбы.
Літаратура Рачэўскі А. М. Сярэднік //
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна