Першама́йск (да 1964 года Жываглодавічы). Сустракаецца таксама варыянт Жывагло́давічы (, ) — вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Чырвонаслабодскага сельсавета.
Знаходзіцца за 37 кіламетраў на паўночны захад ад горада і чыгуначнай станцыі Салігорск, 150 кіламетраў ад Мінска.
Гісторыя 30 ліпеня 1964 года вёска Жываглодавічы Любанскага раёна і пасёлкі Крыжы і Прагрэс, якія зліліся ў адзін населены пункт, былі перайменаваны ў вёску ПершамайскУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
Да 30 сакавіка 2006 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Першамайскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 30 сакавіка 2006 г. № 188 «Аб скасаванні Першамайскага сельсавета і змяненні межаў Чырвонаслабодскага пассавета Салігорскага раёна».
Насельніцтва 579 жыхароў, 265 двароў (2000)
Інфраструктура Базавая школа Дом культуры і бібліятэка Аддзяленне сувязі
Помнікі архітэктуры Ветраны млын (2-я палова 19 стагоддзя)
Вядомыя асобы Анатоль Іванавіч Камяк (нар. 1932) — вучоны, фізік, доктар фізіка-матэматычных навук, Заслужаны дзеяч навукі Беларусі — С. 554.. Настасся Кузьмінічна Чадовіч (1912—1999) — работнік сельскай гаспадаркі (кіраўнік звяна па вырошчванні ільну), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чырвонаслабодскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Салігорскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі