Муха вішнёвая (Rhagoletis cerasi) — двукрылае насякомае сямейства . Шкоднік пладоў чарэшні і вішні, абрыкосу, бружмелю, барбарысу, чаромхі.
Апісанне Маленькая чорная муха даўжынёй каля 3-5 мм. Цела бліскучае, цёмна-бурая, амаль чорнае. На празрыстых крылах чатыры папярочныя цёмныя паласы. Фасеткавыя вочы зялёнага колеру. Галава, шчыток і ногі жоўтыя.
Распаўсюджанне Распаўсюджаная ў Еўразіі.
Размнажэнне Яйкі адкладае па адным у мякаць плладоў. З яек выходзяць белыя бязногія лічынкі даўжынёй 3-6 мм, якія сілкуюцца мякаццю спелых пладоў. Падчас паспявання сярэдніх і позніх гатункаў чарэшні лічынкі пакідаюць плады і акукляюцца ў глебе.
Катэгорыя:Стракатакрылкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе