Эрнст Віхерт (, Форстхауз, — , Ірыкон, Швейцарыя) — нямецкі пісьменнік. thumb|злева|Эрнст Віхерт Напісаў раманы «Уцёкі» (1916), «Воўк мёртвых» (1924), вершы, апавяданні, эсэ. Стан Германіі пасля Першай сусветнай вайны абмаляваў у раманах «Маёрша» (1934), «Пастуховая навела» (1935), «Лясы і людзі» (1936), «Тобіяс» (1938). За выступы супраць гітлерызму Віхерт быў у 1938 заключаны ў канцлагер Бухенвальд, дзе знаходзіўся 2 месяцы, пасля чаго яму было забаронена друкавацца. З 1948 года жыў у Швейцарыі. Апублікаваў кнігу пра Бухенвальд «Лес мерцвякоў» (1946) і раман «Дзеці Гераніма» (1945-47). Апошнія творы — мемуары «Гады і часы» (1948) і навела «Суддзя» (1948).

Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Асобы на марках