Летапіс Аўрамкі — летапісны зборнік, складзены ў апошняй чвэрці XV ст. у Пскове або Ноўгарадзе на аснове старэйшых летапісаў.
Апісанне Летапіс захаваўся ў складзе г. зв. Віленскага зборніка, які цяпер захоўваецца ў Рукапісным зборы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы ў Вільнюсе. Зборнік знойдзены А. В. Рачынскім у Полацку ў 1860-х гадах, а затым падораны ім Віленскай публічнай бібліятэцы.Клосс Б. М. Предисловие // Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. (ПСРЛ. Том XVI). — , 2000.
Летапіс Аўрамкі ахоплівае падзеі да 1469 года з гісторыі Русі, Маскоўскай дзяржавы і Вялікага Ноўгарада, Вялікага княства Літоўскага. Летапіс змяшчае прававыя акты, у т.л. «Рускую Праўду». У 1495 годзе летапіс быў перапісаны ў Смаленску манахам Аўрамкам, паводле загаду епіскапа Іосіфа Балгарыновіча.
Летапіс апублікаваны ў 16-м томе «Поўнага збору рускіх летапісаў», які выйшаў у 1889 годзе.
Публікацыі Полное собрание русских летописей. Т.16. Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. Под ред. А. Ф. Бычкова и К. Н. Бестужева-Рюмина. — СПб, 1889. — 320 с. Полное собрание русских летописей. Т.16. Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. — М., ЯРК. 2000. — 252 стр. — ISBN 5-7859-0119-6
Літаратура Бобров А. Г., Введенский А. М. Летопись Авраамки: Проблемы изучения // Русская литература. 2017. № 4. — С. 126—143. Клосс Б. М. Предисловие // Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. (ПСРЛ. Том XVI). — , 2000. Лурье Я. С. Авраамка // Труды Отдела древнерусской литературы. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1985. — Т. XXXIX. — С. 18.
Шахматов А. А. Обозрение русских летописных сводов XIV—XVI вв. — М.; Л.: 1938. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. — Мн., 1993.
Катэгорыя:Старажытнарускія летапісы