Юрый Анатолевіч Шаўцоў (нар. , , Мінская вобласць) — беларускі гандбаліст, галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па гандболе (з 2009 года).

Гульнявая кар’ера Першы трэнер — Уладзімір Шагунін. Гуляў на пазіцыях правага крайняга і лінейнага. 1977—1991 — СКА (Мінск) 1991—1992 — «Блау-Вайс Шпандау» (Берлін)

Трэнерская кар’ера 1992—1996 — «Блау-Вайс Шпандау» (Берлін) 1996—2001 — «Лемга» 2001—2005 — ТУСЕМ (Эсэн) 2005—2008 — «Райн-Некар Лёвен» (Мангейм) З ліпеня 2009 года — галоўны трэнер зборнай Беларусі.

Спартыўныя дасягненні Алімпійскі чэмпіён 1988 (5 гульняў, 18 мячоў). Чэмпіён свету 1982 6-разовы чэмпіён СССР (1981, 1984—1986, 1988—1989) 3-разовы ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990) 2-разовы ўладальнік Кубка кубкаў еўрапейскіх краін (1983, 1988) Уладальнік Суперкубка (1989). У якасці трэнера нямецкіх клубаў — чэмпіён і ўладальнік Кубка Германіі (1997) і Кубку ЕГФ (2005), фіналіст Кубка Германіі (1999, 2003, 2006, 2007) і Кубка кубкаў (2008)

Узнагароды і званні Заслужаны майстар спорту СССР (1982). Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2020 г. № 464 «Аб узнагароджанні» . Ордэн «Знак Пашаны».

Спасылкі

Старонка на сайце Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі

Катэгорыя:Гандбалісты СССР Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай СССР па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК Блау-Вайс Шпандаў Катэгорыя:Ігракі ГК СКА Мінск Катэгорыя:Гандбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Трэнеры ГК Райн-Некар Лёвен Катэгорыя:Трэнеры ГК ТУСЕМ Эсэн Катэгорыя:Трэнеры ГК Лемга Катэгорыя:Трэнеры ГК Блау-Вайс Шпандаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па гандболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года