Навамы́шскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Мыш.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. 22 сакавіка 1962 года ў склад сельсавета з Палонкаўскага сельсавета перададзены вёскі Балабановічы, Бараўцы, Гінцавічы, Дзераўная і МагіляныРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Навамышскага сельсавета было 12 населеных пунктаў. 17 лютага 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гірмантаўскага сельсавета (вёскі Драгабылле, Лугавая, Пастарынне)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).. 27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключаны хутар ХрастыУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 27 лютага 1978 г. № 150 Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Баранавічы хутара Храсты Навамышскага сельсавета, вёскі Баранавічы, часткі вёскі Вялікая Каўпеніца Каўпеніцкага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).. 18 сакавіка 1985 года пасёлак Жамчужны перададзены ў склад новаўтворанага Жамчужненскага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района. 29 снежня 2012 года скасаваны вёскі Бараўцы і Зорная (уключаны ў склад горада Баранавічы)Указ Президента Республики Беларусь от 9 июля 2012 г. № 306 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г.Барановичи и Барановичского района. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цешаўлянскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Белалессе, Забалацце, Лебяжаны, Люшнева, Старая Мыш, Цешаўле, Цюхнявічы, Шпакоўцы і пасёлак Першамайскі)Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области .
Склад
У склад сельсавета да пашырэння ў 2013 годзе ўваходзілі 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 11 вёсакДаныя на 11.02.2011 : + Населены пункт СААТА Каардынаты вёска Гінцавічы 1 204 860 011 вёска Дзераўная 1 204 860 016 вёска Драгабыль 1 204 860 021 вёска Казлякевічы 1 204 860 031 вёска Лугавая 1 204 860 036 вёска Магіляны 1 204 860 046 аграгарадок Мір 1 204 860 041 вёска Новая Мыш 1 204 860 051 пасёлак Новы 1 204 860 056 вёска Пастарынне 1 204 860 066 вёска Прыазёрная 1 204 860 071 вёска Пятрэвічы 1 204 860 061 вёска Цяплівады 1 204 860 076
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 4669 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 82,2 % — беларусы, 10,4 % — палякі, 5,2 % — рускія, 1,3 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 3757 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навамышскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе