Венгерская нацыянальная галерэя () — адзін з вядучых мастацкіх музеяў Венгрыі, уладальнік шырокай калекцыі венгерскага мастацтва ад Сярэднявечча да XX стагоддзя. У экспазіцыі галерэі сабраны работы выключна венгерскіх мастакоў або створаныя на тэрыторыі Венгрыі. Галерэя размяшчаецца ў Каралеўскім палацы ў Будайскай крэпасці. Музей заснаваны ў 1957 годзе і увабраў у сябе частку калекцыі Музея выяўленчых мастацтваў, а таксама гарадскіх музеяў і прыватных калекцый. Да 1975 года гэта мастацкая калекцыя дэманстравалася ў Палацы правасуддзя на плошчы Лаёша Кошута, дзе ў цяперашні час размясціўся Этнаграфічны музей.
Катэгорыя:Музеі Будапешта Катэгорыя:З’явіліся ў 1957 годзе Катэгорыя:1957 год у Будапешце