thumb|Еўрапейскі парламент thumb|Іосіф Сталін і міністр замежных спраў Германіі Іаахім фон Рыбентроп у Крамлі ў жніўні 1939, пры падпісанні Дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам

Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму адзначаецца 23 жніўня, у дзень падпісання дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам, «які падзяліў Еўропу на сферы ўплыву». Абвешчаны Еўрапейскім парламентам 2 красавіка 2009 года.

Прапанова аб усталяванні дня памяці была высунута ў «Пражскай дэкларацыі аб еўрапейскім сумленні і камунізме», падпісанай 3 чэрвеня 2008 года Вацлавам Гавелам і шматлікімі членамі Еўрапейскага парламента. 23 верасня 2008 года 409 членаў Еўрапейскага парламента падпісалі дэкларацыю, якая падтрымлівае ўсталяванне памятнага дня Declaration of the European Parliament on the proclamation of 23 August as European Day of Remembrance for Victims of Stalinism and Nazism . У Дэкларацыі зазначаліся «масавыя дэпартацыі, забойствы і акты заняволення, здзейсненныя ў кантэксце актаў агрэсіі з боку сталінізму і нацызму, якія трапляюць пад катэгорыю ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці. Паводле нормаў міжнароднага права, да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці не ўжываецца тэрмін даўнасці».

2 красавіка 2009 года Еўрапейскі парламент прыняў закон аб дні памяці шляхам галасавання (533 - за, 44 - супраць, 33 - устрымаліся).

У далейшым, напачатку ліпеня 2009 года парламенцкая Асамблея АБСЕ на выніковым паседжанні ў Вільнюсе большасцю галасоў ухваліла рэзалюцыю «Аб аб'яднанні разрозненай Еўропы», якая асуджае таталітарныя рэжымы XX стагоддзя — нацызм і сталінізм.

Гл. таксама Рэзалюцыя ПАСЕ № 1481 Дэкларацыя пра злачынствы камунізму Рэзалюцыя аб уз'яднанні падзеленай Еўропы

Катэгорыя:Злачынствы таталітарных камуністычных рэжымаў Катэгорыя:Дні памяці Катэгорыя:Міжнародныя дні Катэгорыя:Сімвалы Еўрапейскага саюза Катэгорыя:Камунізм Катэгорыя:Нацызм Катэгорыя:Гістарычная палітыка