Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч (, Мюнхен — ) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956), доктар фізіка-матэматычных навук (1945), прафесар (1948). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Біяграфія
Паходжанне Нарадзіўся 21 жніўня 1908 года ў Мюнхене ў сям’і студэнтаў з Расійскай імперыі, якія навучаліся ў Германіі. Яго бацькам было ўсяго па дваццаць гадоў. Бацька — — быў сынам выхадца з Навагрудка, пасля вучобы ў Германіі стаў вядомым эканамістам, выкладаў у Ленінградзе, кіраваў кафедрай. Дзед па бацьку выхоўваўся ў традыцыйнай яўрэйскай сям’і, паехаў вучыцца ў Маскву, дзе скончыў Медыцынскі інстытут, стаў ваенным урачом, даслужыўся ў Іркуцку да маёра (вышэйшы чын, даступны ў той час нехрысціянам), быў узнагароджаны ордэнамі Св. Ганны, Св. Уладзіміра, Св. Станіслава. З чатырох яго сыноў трое — Васіль, Зіновій і Аляксандр — сталі прафесарамі.
Маці Кацярына Міхайлаўна Філіпчанка. Бабка па матчынай лініі мела ў дзявоцтве прозвішча Кісцякоўская і даводзілася стрыечанай пляменніцай паэту Андрэю Беламу (сапр. Барыс Бугаеў), сыну расійскага матэматыка і філосафа Мікалая Бугаева (1837—1903).
Стрыечным дзядзькам Міхаіла Ельяшэвіча быў (1882—1930), заснавальнік кафедры генетыкі Ленінградскага ўніверсітэта.
Меў сястру (1923—2013), якая стала мастацтвазнаўцам.
Вучоба і кар’ера Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1930). У 1930—1935 і 1954—1956 гг. працаваў і Інстытуце хімічнай фізікі АН СССР, у 1935—1949 гг. ў Дзяржаўным аптычным інстытуце (адначасова вёў педагагічную работу ў ВНУ Ленінграда). У 1946—1951 гг. загадчык кафедры Ленінградскага інстытута дакладнай механікі і оптыкі, у 1952—1954 гг. прафесар Ленінградскага педагагічнага інстытута імя Герцэна. У 1956—1968 гг. загадчык лабараторыі Інстытута фізікі АН БССР (адначасова з 1957 г. прафесар Белдзяржуніверсітэта). У 1968—1977 гг. загадчык кафедры атамнай і малекулярнай фізікі Белдзяржуніверсітэта (адначасова загадчык лабараторыі нераўнаважных працэсаў Інстытута фізікі АН БССР). У 1977—1983 гг. прафесар Белдзяржуніверсітэта. З 1983 г. старшы навуковы супрацоўнік-кансультант НДІ прыкладных фізічных праблем Белдзяржуніверсітэта. З 1990 г. галоўны навуковы супрацоўнік Акадэмічнага навуковага комплексу «Інстытут цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава». З 1995 г. саветнік пры дырэкцыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гг. злева|міні|Магіла Ельяшэвіча на Усходніх могілках Мінска.
Памёр года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Навуковая дзейнасць Работы па спектраскапіі, фізіцы плазмы, квантавай фізіцы, гісторыі навукі. Распрацаваў асновы тэорыі ваганняў і вагальных спектраў мнагаатамных малекул. Выканаў шэраг даследаванняў па атамнай спектраскапіі, спектраскапіі рэдказямельных злучэнняў і нізкатэмпературнай плазмы.
Узнагароды Ленінская прэмія (1966) за навуковыя працы ў галіне фізічных навук. Дзяржаўныя прэміі СССР 1949 і 1950 за выкананне навуковых даследаванняў і двухтомную манаграфію «Ваганні малекул» (разам з Б. І. Сцяпанавым і М. В. Волькенштэйнам, 1949). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1992, у аўтарскім калектыве) за цыкл работ па фізіцы плазмадынамічных працэсаў пры лазерна-плазменным уздзеянні на металы і кампазіцыйныя матэрыялы. ордэн Леніна (1949), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1968), ордэн «Знак Пашаны» (1956)
Сям’я У лютым 1935 года лядовай дарожцы катка пазнаёміўся з 19-гадовай машыністкай завода «Паўночкабель» Марый Георгіеўнай Еўграфавай. Яна была сіратой, на ўтрыманні ў яе былі дзве малодшыя сястры і брат. Нягледзячы на гэта ўжо ў маі таго ж года яны ажаніліся. У шлюбе нарадзілася дачка Наталля і сын АляксейАкадемик М. А. Ельяшевич : Воспоминания учеников и современников, избранные статьи (К 100-летию со дня рождения) / редкол. : С. Я. Килин (гл. ред) [и др.. — Минск : Голиафы, 2008. — 206 с., илл. — 35. ISBN 978-985-6906-12-4].
Сын Аляксей Міхайлавіч Ельяшэвіч стаў фізікам-тэарэтыкам, у 1990-я гады таксама ўзначальваў недзяржаўны Інстытут біялогіі і псіхалогіі чалавека ў Санкт-Пецярбургу.
Асноўныя працы Спектры редких земель. М.: Гостехиздат, 1953. Колебания молекул. 2 изд. М.: Наука, 1972 (в соавт.). Атомная и молекулярная спектроскопия. 2 изд. М.: Эдиториал УРСС, 2001
Літаратура
Спасылкі Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі